14 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ

Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку.

У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі.

            Летам 2023 года на саміце НАТО ў Вільні прэзідэнт Летувы Г. Наўседа прыніжальна паставіўся да Беларусі, назваўшы яе “яшчэ адной губерніяй Расеі”. 6-га  лютага 2024 года на беларускім інтэрнэт-партале “Свабода” тыя ж фармулёўкі былі артыкуляваныя летувіскім аналітыкам М. Лаўрыновічам (Лаўрынавічусам), Летува “знаходзіцца ў стане вайны”, бо “Расея пачала вайну супраць Украіны, Захаду і Летувы”. Тым часам “Беларусь не з’яўляецца ніякой незалежнай дзяржавай. Гэта губернія Расеі. У гэтай сітуацыі мы маем справу з грамадзянамі недружалюбнай для нас краіны (!!!), таму мы павінны правяраць усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Летуве, таму што яны могуць ствараць недружалюбныя нам таварыствы”.

            Такая рыторыка ня толькі не адпавядае рэчаіснасьці, зьяўляецца зьневажальнай ў дачыненьні да блізкага народу, які апынуўся ў сітуацыі гібрыднай акупацыі і супраць якога вядуцца сістэмныя рэпрэсіі, але і спрыяе фармаваньню ўзаемнай варожасьці паміж народамі, што выгадна агрэсару.  

Далей. 17-га студзеня 2024 года летувісцкае тэлебачаньне TV-3 паказала антыбеларускі прапагандысцкі сюжэт: “Беларускае вызвольнае войска» шастае па лясах Літвы: яны пагражаюць і нам tv3.lt»  (Lietuvos miškuose laksto „Baltarusijos išlaisvinimo armija“: jie kelia pavojų ir mums 2024-01-17 21:15 / šaltinis: tv3).

У гэтым “журналісцкім рассьледваньні” аўтары паведамляюць, што беларусы стварылі ў Летуве вызвольную армію, праводзяць вучэньні ў лясах. Што гэтыя беларусы могуць быць “гібрыднай зброяй” у руках Лукашэнкі і Пуціна. Маўляў, яны, беларусы, могуць быць пераапранутымі ў летувіскую ваенную форму і зьдзейсьніць напад на Беларусь  з тэрыторыі Летувы пад выглядам летувіскіх ваенных. Гэта ў сваю чаргу павінна справакаваць удар у адказ і пачаць вайну рэжыма Лукашэнкі-Пуціна супраць Летувы. (У сапраўднасьці ніякай беларускай «вызвольнай арміі» не існуе. Уся «інфармацыя» прыдумана.)

            Пры гэтым TV-3 паказвае кадры нейкіх маладзёнаў у камуфляжнай форме, што муштруюцца ў лесе, пры гэтым усе яны паказаныя з адкрытымі тварамі, што дазваляе летувіскім ўладам (ды нават аўтарам сюжэту) іх ідэнтыфікаваць і прадставіць доказы пагрозы, калі гэта беларусы. Аднак такіх захадаў зроблена не было, як і не было прадстаўлена ніводнага доказу, што людзі ў лясах Летувы – гэта беларусы. Такія дзеяньні супярэчаць прынцыпам журналісцкай этыкі і зьяўляюцца нічым іншым, як дэструкутаўнай палітычнай прапагандай, недапушчальнай для дэмакратычнай краіны.

            Далей у тым жа сюжэце робіцца наступная выснова з боку старшыні Камітэта па нацыянальнай бясьпецы і абароне Лаўрынаса Кашчунаса: “У Літву больш нельга ўпускаць грамадзян зь Беларусі”.

            Такія “тв-праграмы”, як і словы з вуснаў афіцыйных асобаў (даслоўна Лаўрынаса Кашчунаса) выклікаюць заклапочанасьць і здзіўленьне, бо выглядаюць як спроба мэтанакіраванага і сьвядомага стварэньня штучнай пагрозы і вобраза ворага з беларусаў.

1-га лютага 2024 года гэты прапагандысцкі сюжэт, паказаны на TV-3, быў распаўсюджаны прарэжымным рэсурсам BelVestnik (каля 40 тыс., падпісчыкаў) які наклаў на відыё TV-3 свой пераклад і тэкст, сутнасьць якога ў тым, што ва Украіне рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана спрыяў стварэньню палка Каліноўскага, які ў патрэбны момант рыхтуецца напасьці на Летуву.

             Цытата: “На самом популярном телеканале Литвы вышел сюжет, где полк Калиновского и белорусскую освободительную армию  попросту называют частью лукашенковского и путинского плана по нападению на Литовскую Республику.

            По мнению литовского депутата Сейма и эксперта министерства обороны Литвы, “сегодня эти белорусы тренируются в лесах под Вильнюсом, а в час «Х» нападут на белорусскую границу” («под литовской символикой», подчеркивается в сюжете) и спровоцируют Лукашенко и Путина на нападение на Литву.”

             Гл. https://telegra.ph/Oficialnyj-Vilnyus-polk-Kalinovskogo-i-osvoboditelnaya-armiya-Belarusi-predstavlyayut-ugrozu-bezopasnosti-Litvy-01-31

Поўная вэрсія: https://rutube.ru/video/4937814d5b898be7c4e9d0a3d77ed90b/

Гэтая інфармацыя пачала вельмі хутка распаўсюджвацца ў інтэрнэце і ўзбуджаць нянавісьць супраць беларусаў. Па ўсіх параметрах гэтую зьяву можна назваць інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй ськіраванай супраць беларусаў і на падрыў добрых адносінаў паміж народамі.

            На працягу апошніх год кіроўныя эліты Летувы здзейсьнілі шэраг недальнабачных і разбуральных крокаў, як для гаспадаркі Беларусі, так і для гаспадаркі ўласнай краіны:

  • Былі спынены пастаўкі беларускага калія ў порт Клайпеды, што выклікала крызіс і павышэньне цэнаў на прадукты харчаваньня ў сьвеце (Белкалій, які займаў трэцяе месца ў сьвеце па вытворчасьці калійных ўгнаеньняў, забясьпечваў значную частку сусьветнай патрэбы ў сельскагаспадарчых угнаеньнях).      
  • Відавочныя памкненьні заканадаўча прыраўняць беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў і генацыду, да расейцаў (што напалі на Украіну і фактычна акупавалі Беларусь). Пры гэтым ёсьць выпадкі калі беларскіх уцекачоў ацэньваюць як “небясьпечнымі для Летувы”. Таксама з такімі праблемамі сутыкаюцца беларусы, што жывуць у Летуве на працягу дзесяткаў гадоў і раптоўна сутыкаюцца з праблемамі легалізацыі і пагрозай дэпартацыі. Пры гэтым няма аб’ектыўных фактаў і доказаў нейкай варожай дзейнасьці з боку беларусаў у дачыненьні да Летувіскай дзяржавы.
  • Нядаўняй небясьпечнай ініцыятывай стаў намер перакрыць пункты пераезду на мяжы зь Беларусьсю.

Складваецца ўражаньне, што летувіскія палітыкі, што цяпер ва ўладзе, страцілі пачуцьцё рэальнасьці і дзейнічаюць насуперак гістарычным і сучасным інтарэсам Летувы, што можа быць выкарыстана рэжымам Пуціна з мэтай пашырэньня напружанасьці, пачуцьцяў варожасьці паміж народамі і на гэтай глебе стварыць канфлікты ў сваіх інтарэсах.

            Беларусы, якія ўцякаюць ад перасьледу і ад рэпрэсій, ня ёсьць ворагамі тых краінаў, куды яны вымушаны зьехаць. Разумную і гуманную палітыку ў дачыненьні да ўцекачоў праводзіць Рэспубліка Польшча, якая па-сяброўску прыняла сотні тысячаў беларускіх палітэмігрантаў і мільёны ўкраінцаў, забясьпечыўшы ім і сховы, і працу, і школу, і украінскую мову. Гэта сяброўскі рух, які ўмацоўвае Польшчу, дружбу паміж народамі і польскую дэмакратыю, і які павінен быць прыкладам для іншых краін.

            Нажаль, дзейсная ўлада ў Летуве абрала іншы падыход і мэтад дзейнасьці, які падважвае ўласны дэмакратычны выбар. У 2020 годзе ўрад і грамадзтва Летувы праявілі велізарную салідарнасьць і падтрымку для беларусаў. Урад краіны праводзіў годную ўсялякай пашаны палітыку братэрскіх адносінаў. Навошта зараз і чаму, у той момант, калі два народы найбольш патрабуюць узаемнай падтрымкі і салідарнасьці, рэалізуюцца спробы сутыкнуць іх у інфармацыйным супрацьстаяньні.

            Узьнікае ўражаньне, што кіроўныя эліты не зусім разумеюць, што ў існуючых абставінах існаваньне вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі гарантуе Летуве незалежнасьць і волю. Калі Расея зможа канчаткова зьнішчыць Беларусь і яна сапраўды пераўтворыцца ў вайсковы прыдатак пуцінскай Расеі, то тады дзяржаўнасьць Летувы сутыкнецца з рэальнай, а не штучнай пагрозай. Беларусы ж, якія зараз знаходзяцца ў Летуве, гэта той важны рэсурс, які можна і трэба выкарыстоўваць у барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі і Пуціна, а не ствараць зь іх штучную пагрозу для ўласнай краіны.

І Беларусь, і Беларускі народ быў і ёсьць натуральным, гістарычным саюзьнікам Літоўскай Рэспублікі. Нашыя народы зьвязаныя у тым ліку і даўнімі часамі. Гэта цягнецца ад пачатку, калі існавала яшчэ наша агульная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Цяпер, адпаведна, — Беларусь, Украіна, Летува. У гэтай парадыгме, якую сіліцца зьнішчыць Масква, ёсьць аснова нашага агульнага, вольнага геапалітычнага існаваньня, нашай агульнай моцы, незалежнасьці і свабоды.

            У 2023 годзе рух “Вольная Беларусь” зрабіў некалькі спробаў для наладжваньня дыялогу з палітычным кіраўніцтвам краіны (дэпутацкім корпусам) для ўмацаваньня канструктыўных адносін, нажаль летувіскія палітыкі (кансерватыўная партыя) ухілілася ад гэтых кантактаў.

            Зараз, зыходзячы з таго, што дзейсная палітыка становіцца крытычна небясьпечнай для дзьвух супольнасьцяў і можа прывесьці да драматычных здарэньняў на глебе ксенафобіі, мы лічым неабходным зьвярнуцца перш за ўсе да кіраўніцтва Летувы:

  • Зьмяніць палітыку і стаўленьне да беларусаў;
  • Нейтралізаваць шкодныя інфармацыйныя атакі;
  • Спрыяць умацаваньню пазітыўных узаемаадносін зь беларускай дыяспарай і дапамагаць у разьвіцьці нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў;
  • Знайсьці дэмакратычныя і недыскрымінацыйныя падыходы, для выхаду са склаўшайся сітуацыі праз супольную беларуска-летувіскую канфэрэнцыю па пытаньнях бясьпекі;

Мы таксама лічым неабходным зрабіць гэты ліст даступным для міжнароднай грамадзкасьці і для міжнародных дэмакратычных арганізацыяў, спадзеючыся на падтрымку і салідарнасьць у вырашэньні ўзьнікшай праблемы і ўмацаваньні сяброўства паміж народамі.

Разам з гэтым мы спадзяемся, што сёньняшняя палітыка Летувіскай дзяржавы, выкліканая не зусім аб’ектыўным аналізам і ацэнкай сітуацыі,  будзе спынена, што пераможа здаровы сэнс і добрыя дачыненьні між народамі. Мы адчыненыя на дыялог па агульных пытаньнях, гатовыя на сумеснае абмеркаваньне становішча разам з правячай кансэрватыўнай партыяй, сацыял-дэмакратычнай апазыцыяй і з усімі зацікаўленымі асобамі.

            Мы ўпэўненыя ў добрай будучыні незалежнай дэмакратычнай Літоўскай Рэспублікі і ў вольнай будучыні дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь. Зарукай гэтаму мусіць быць памяць аб нашай агульнай гісторыі і сяброўства паміж нашымі вольнымі народамі.

14 люты 2024 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Парляманцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”.

Павел УСАЎ

— Доктар грамадскіх навук, сябра Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Руху “Вольная Беларусь”, кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў (Варшава)

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: