6 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Дзяржаўны рэкет і вымагальніцтва: “кампэнсацыі” за данаты на рахункі і нават гатоўкай

Зьўляецца інфармацыя пра паўторныя выклікі ў ДФР і КДБ, вымагальніцтвы са сваякоў, і нават патрабаваньні аплаціць гатоўкай.

Як паведаміў “Свабодзе” заснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык: “зь нядаўняга часу да яго пачалі даходзіць зьвесткі пра новую тактыку сілавікоў. Калі раней яны прымушалі перавесьці буйныя сумы на рахункі дзяржаўных установаў, то ня так даўно пачалі вымагаць наяўныя грошы. Не даючы ніякіх дакумэнтаў аб выплаце гэтак званай кампэнсацыі”.

Як нам паведаміла ананімная крыніца з Беларусі, калі ў ДФР асоба не прызнае фінансаваньне экстрымізму і адмовіцца пераводзіць грошы, наступная размова адбываецца ў КДБ.
Там зноўку прыводзіцца аргумэнт аб фінансаваньні экстрымістскай дзейнасьці , а дакладней затрыманаму прад’яўляецца “вы рабілі данаты ў Фэйсбук у 2020 годзе”. Супрацоўнік КДБ пагражае ўзбуджэньнем крымінальнай справы, і, каб гэтага пазьбегнуць, прапаноўвае прызнацца і заплаціць сумму (нашай крыніцы была прапанавана сумма 500 даляраў) на рахунак, напісаны на паперцы (без ніякіх падрабязнасьцяў аб атрымальніку пераводу). У адказ на згоду заплаціць запатрабаваную суму на прапанаваны рахунак, выдаецца дакумэнт аб спыненьні узбуджэньня крымінальнай справы.

Вымушаная пагадзіцца на прапанаваную схему, крыніца праверыла рахунак і высьветліла, што гэта рэквізіты мясцовай дзіцячай больніцы.

Выканаўшы ўсе абавязкі, наша крыніца вярнулася да будынку КДБ, каб паказаць квітанцыю аб пераводзе, ды пабачыла ля дзьвярэй КДБ доўгую чаргу з такімі квітанцыямі на руках.

Многія ахвяры стаяць у чэргах па “другому кругу” – заплаціўшы адзін раз, яны робяцца аб’ектамі для наступнай атакі, вымагальніцтва. З многімі “абяцаньне” не стрымліваюць – узбуджаюць крымінальную справу і затрымліваюць

Як паведамляе ПЦ “Вясна”,

беларусы «добраахвотна» пералічылі дзяржаўным структурам за «данаты» больш за 37 мільёнаў рублёў (каля $11,5 млн)

Гаворка пра людзей, затрыманых за данаты, ад якіх патрабавалі «добраахвотна» пералічыць суму ў N разоў большую на рахунак нейкай дзяржаўнай установы.

Прадстаўнікі Следчага камітэту назвалі гэта «механізмам вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія здзейснілі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, аднак з’явіліся з пакаяннем і загладзілі прычыненую шкоду».

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: