12 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы разгледзяць вяртаньне чыгуначнага злучэньня з Беларусьсю

У Польшчы разгледзяць зьмены ў чыгуначным злучэньні з Беларусьсю. Магчыма, што з Гродна ў Беласток і з Брэста ў Цярэспаль зноў можна будзе даехаць цягніком, паведаміў Rynek kolejowy.

У студзені 2024 года ў Польшчы стварылі міжведамасную групу па міграцыі. Яна павінна распрацаваць новую стратэгію ўрада па рэагаваньні дзяржавы на міграцыйныя працэсы або прысутнасьць замежнікаў на тэрыторыі Польшчы.
Створанная група плануе разглядзець увядзеньне паправак да рэгламенту, які прыпыняе чыгуначную перавозку пасажыраў на польска-беларускіх памежных пунктах. Першае пасяджэньне групы адбылося 7 лютага 2024 года.

Нагадаем, што цягнікі з Беларусі не ездзяць у Польшчу ўжо амаль чатыры гады. Рух пасажырскіх цягнікоў паміж Беларуссю і Польшчай спынілі вясной 2020 года. Ініцыятарам гэтага была Польша, а прычынай — распаўсюд COVID-19. Нягледзячы на тое, што эпідэмія COVID-19 cкончылася, забарону на рух пасажырскіх цягнікоў не адмянілі. Гэта абгрунтавалі магчымасьцю выкарыстоўваць злучэньне для аказання міграцыйнага ціску на Польшчу.
Зараз міжведамасная група павінна прааналізаваць міграцыйную палітыку краіны.

Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў

Падчас утрыманьня ў былым менскім СІЗА №1 на Валадарцы...

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Апошняе

У памяць пра Алеся Пушкіна (1965 – 2023)

11 ліпеня – гадавіна сьмерці беларускага мастака і палітвязьня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: