23 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Пра прадажную палітыку,якая будзе пераможана

Вось тут у гэтым відэа (глядзі радок — https://www.youtube.com/watch?v=_IACxBL3_zA ) зьмешчана прамова-маналог спадара Латушкі, якая сьведчыць аб пазыцыі зьнішчэньня дзяржавы і зьнішчэньня эканамічнай асновы дзяржаўнасьці Беларусі. Гэтая пазыцыя зыходзіць з прапагандысцкага штучнага паказу нашай краіны, як быццам адзінага арганізма з Расеяй, якая акупавала Беларусь і вядзе агрэсіўную вайну сапраць Украіны.

На гэтай падставе агучваецца задача палітычнай і эканамічнай блакады Беларусі, абсяканьня ўсіх сувязяў Беларусі з Захадам, спыненьня беларускага гандлёвага экспарту, эканамічнае ўдушэньня дзяржавы. Санкцыі, эканамічныя санкцыі супраць ўсяго, парваць, спыніць транспартныя сувязі, заблякаваць усё. Такая рыторыка спадара Латушкі. (Адна спадарыня з гэтага пула “дэмакратаў” запатрабавала нават ліквідаваць ва ўсім сьвеце атрыбуты суверэнітэту краіны — беларускія амбасады і кансуляты.) Чаканы вынік такой палітыкі ва ўмовах расейскай гібрыднай акупацыі — гэта страта рэштак суверэнітэту і поўнае паглынаньне Беларусі Расеяй.

Рацыянальна цяжка растлумачыць такія паводзіны гэтых беларусаў. Але калі назіраць з гледзішча псіхалёгіі, то такое можа стацца тады, калі нянавісьць да дыктатара зацямняе розум і чалавек дурнее – гатовы зьнішчыць Лукашэнку разам зь Беларусяй. Тым часам розум важнейшы за нянавісьць нават на вайне, тым больш у палітыцы.

Эканамічныя санкцыі перш за ўсё ўдараць па Беларусі і па Беларускім народзе. Яны ў прынцыпе, па палітычнай прыродзе сваёй у гэтых абставінах не абваляць рэжым і ня зьнішчаць Лукашэнку, але канчаткова з галавой загоняць яго і ягоны рэжым пад Расею. Маскве застанецца толькі завяршыць вынішчэньне краіны і голымі рукамі забраць Беларусь.

У сваёй прапагандзе санкцый і “барацьбы” з рэжымам спадар Латушка стаў абапірацца цяпер на палітыку Нямеччыны. Мэта Нямеччыны — у пэрспэктыве скарыстаць Беларусь як бясплатны мост паміж Нямеччынай і Расеяй. Ніякай дзяржаўнай незалежнасьці, ніякай самастойнасьці Беларусі-маста ня будзе (такая прырода злучальнай канструкцыі паміж двума монстрамі). Але немцы цяпер (дзеля дасягненьня мэты) дэкляруюць пазыцыю захаваньня незалежнасьці для Беларусі. Гэтага нямецкага абяцаньня хапіла спадару Латушку, каб казаць у інтарэсах Нямеччыны. У дачыненьні да беларускай нацыі казаньне спадара Латушкі шкоднае. Такое не забываецца.

Тым часам сутнасьць нашай беларускай нацыянальнай тактыкі ў тым, каб, змагаючыся з рэжымам Лукашэнкі, адрываць яго ад націску, кантролю і прэсу Расеі. Трэба пакідаць рэжыму магчымасьці манэўру, каб захаваць дзяржаву і эканоміку, каб не дапусьціць поўнай здачы краіны пад Расею і ліквідацыі суверэнітэту. Бо перамены будуць, рэжым ня вечны і вайна скончыцца. Дзеля гэтага трэба не зачыняць для рэжыму сепаратныя магчымасьці з Захадам, і з Украінай. Вайна дыктуе такую палітыку ў дачыненьнях з непрыяцелем. Гэта не ўратуе дыктатара, але можа дапамагчы захаваць дзяржаву.

Тое, што робяць спадары “латушкі” і ўсе гэтыя “невероятные” офісы ды фантомныя “кабінэты” — гэта ёсьць тупая пуцінска-нямецкая палітыка, якая рэальна плануецца ў інтарэсах Масквы і нямецкай стратэгіі.

Палітычная сэрвільнасьць, што ўзьнікае ў рыторыцы азначаных спадароў і спадарынь, існуе не ад інтэлектуальнай абмежаванасьці, не ад неразуменьня, але ад сьведамай пазыцыі, па сутнасьці — ад здрады. Эўразьвяз (і Нямеччына, перш за ўсё) у сваіх інтарэсах аплочваюць фізічнае існаваньне, жыцьцё, імітацыю паводзін (міжнародныя паездкі) і палітычную рыторыку гэтых людзей. І гэтыя людзі такім становішчам  задаволены, робяць тое, што трэба інвестарам.

Аднак, ня будць немцы з маскалямі нам умовы накідаць. Перамагчы мордара можна разам з Украінай. Беларускім патрыётам трэба дапамагаць Украінскай арміі і разам з украінцамі змагацца з расейскім агрэсарам. Трэба накапліваць сілы і ўсё патрэбнае для моцнай барацьбы ў Беларусі і ў патрэбны мамэнт ударыць па рэжыму, каб ён здох, сканаў і згінуў. Такі мамэнт будзе.

Будзе так, як кажа і робіць Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь”, будзе так, як кажа і робіць, паліваючы свой шлях крывёй, полк Кастуся Каліноўскага і беларускія ваяры ва Украіне.

            Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Зянон Пазьняк

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: