22 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Нямецкі выведнік прадаў ФСБ сакрэтныя выведдадзеныя аб Украіне за 800 000 эўра

У шостай калегіі Вышэйшага суда Берліна пачаўся працэс над 52-гадовым палкоўнікам бундэсвера Карстэнам Л. Ён узначальваў адзьдзел бясьпекі Федэральнай разьведвальнай службы Нямеччыны (BND). Яго абвінавачваюць у дзяржздрадзе і разгалашэньні дзяржтаямніц расейскім спецслужбам.

Разам з ім судзяць гандляра дыяментамі і экс-радавога бундэсвера Артура Э. Працэс працягнецца як мінімум да лета.

За гэты час плануецца правесьці 51 пасяджэньне. Да справы прыцягнуты 40 тамоў дакументаў. Па вэрсіі сьледства, абвінавачаныя прадалі ФСБ ключавыя выведдадзеныя аб вайне ва Украіне. За гэта яны атрымалі больш за 800 000 эўра. Паводле інфармацыі BILD, у BND гэта лічаць адным з самых сур’ёзных выпадкаў дзяржаўнай здрады ў гісторыі ФРГ, ступень урону не паддаецца вымярэньню.

Карстэна Л. арыштавалі ў Берліне 21 снежня 2022 года. За здраднікам у BND палявалі тыдзень, вырашальная інфармацыя паступіла ад спецслужбаў адной дружалюбнай дзяржавы. Як піша Spiegel, спачатку Карстэн Л. атрымаў доступ да закрытага чата наймітаў ПВК «Вагнер», зрабіў скрыншоты і перадаў іх ФСБ. Затым ён гэтак жа зрабіў 73 старонкі скрыншотаў унутраных чатаў BND. Артур Э. адвёз іх у Маскву і атрымаў за гэта грошы.

Карстэн Л. меў доступ да ўсіх рэсурсаў BND, атрыманых падчас праслухоўваньня тэлефонных размоваў па ўсім сmвеце, а таксама да інфармацыі, атрыманай ад разведвальных службаў іншых краін.

Карстэн Л. адмаўляецца даваць паказаньні. Паводле інфармацыі BILD, ён працягвае атрымліваць ад дзяржавы заробак у 7613 эўра месяц.

Калегі лічаць, што на здраду яго падштурхнула нязгода з міграцыйнай і эканамічнай палітыкай уладаў Нямеччыны.

Эксперт па міжнароднай бясьпецы, былы кіраўнік кіруючага штаба ў міністэрстве абароны ФРГ Ніка Ланге заявіў, што шпіёнскі скандал не стаў для яго нечаканасьцю. “Нямеччына зьяўляецца самай важнай мэтай расейскай таемнай “вайны” ў Эўропе”, — упэўнены ён.

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

Апошняе

У Мічурынску ў Расеі атакаваная нафтаперапампоўная станцыя: пачаўся пажар, — паведамляюць маніторы

Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская»...

19 кастрычніка 1988 году было абвешчана стварэньне Беларускага Народнага Фронту

БНФ стаў той палітычнай сілай, якая здабыла беларусам Незалежнасьць,...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на заводзе звадкаванага прыроднага газу «Газпрому»

Спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на заводзе звадкаванага прыроднага газу...

Прэм’ер Летувы: правяраецца вэрсія сабатажу пасьля пралёту дрона

Прэм’ер-міністар Летувы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што вэрсію сабатажу трэба...

У Беларусі прызначылі новага кіраўніка грэка-каталіцкай супольнасьці

17 кастрычніка ў Менску Лявонцій Тумоўскі ўступіў у пасаду...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: