13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Дзесятая гадавіна рэвалюцыі годнасьці ва Украіне

10 год таму, 21 лістапада 2013 году, распачаўся украінскі Майдан — Рэвалюцыя Годнасьці.

Гэтая рэвалюцыя радыкальным чынам змяніла палітычны ландшафт на постсавецкай прасторы, вырваўшы Украіну з арбіты “рускага міра” і наблізіўшы канчатковы распад расейскай імпэрыі.

Гэтыя гістарычныя падзеі не толькі канчаткова вызначылі эўрапейскі выбар Украіны, але і сталі значным штуршком для фарміраваньня сацыяльных і псіхалагічных перадумоў для стварэння грамадзянскай супольнасьці ва Украіне.

Паводле сацыёлагаў фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы», кожны пяты дарослы грамадзянін Украіны, або амаль 10 мільёнаў, наўпрост ці ўскосна ўдзельнічаў у падзеях Еўрамайдана. У прыватнасці, у Кіеве ўдзельнічалі 5% насельніцтва краіны, у іншых гарадах і вёсках – 6%, яшчэ 9% насельніцтва дапамагалі дэманстрантам прадуктамі, рэчамі, грашыма і г.д. Майдан характарызаваўся каласальным размахам.

Актыўны ўдзел у Майдане прымалі беларусы.

На фатаздымку пад час Майдана Ян Мельнікаў, Васіль Парфенкоў

А адзін з першых загінуўшых пратэстоўцаў — беларус Міхаіл Жызьнеўскі. Куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане ў Кіеве

У 2014 годзе прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. У гонар загінуўшага беларуса на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева лунае беларускі нацыянальны сьцяг.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: