28 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У выніку расейскага абстрэлу быў пашкоджаны помнік ЮНЭСКА — Адэскі нацыянальны мастацкі музэй

У ноч з 5 на 6 лістапада расейская армія здзейсніла камбінаваную атакуна Адэсу. Расейцы бамбілі горад ракетамі і ўдарнымі беспілотнікамі. ГРУ Украіны паведамляе, што вораг цэліў на партовую інфраструктуру. Агулам было выпушчана 6 ракет розных тыпаў і 22 «шахеды».

У выніку расейскага абстрэлу быў пашкоджаны помнік ЮНЭСКА — Адэскі нацыянальны мастацкі музэй. Былі пашкоджаныя сьцены і выбітыя шыбы. Пяць чалавек атрымалі раненьні.

Дарэчы, 6 лістапада Адэскаму нацыянальнаму мастацкаму музею спаўняецца 124 гады.

“Менавіта ў ноч на 6 лістапада расейцы «павіншавалі» наш помнік архітэктуры ракетай, якая трапіла побач. У будынку пашкоджаныя сцены, у некаторых выбітыя вокны і шкло. Вядуцца работы па абследаваньні і ліквідацыі пашкоджаньняў яшчэ на адным аб’екце ў зоне Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА” – паведаміў кіраўнік Адэскай ОВА Алег Кіпер.

Акрамя мастацкага музэя былі пашкоджаныя некалькі шматпавярховых дамоў, памяшканьні ў прамысловай зоне, склады, спецразгрузачная тэхніка, збожжавозы.

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

Ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

Апошняе

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй, хаця на поле выйшлі...

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў рэзыдэнцыі на Валдаі, заяваў для прэсы ня будзе, — Пяскоў

Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, бакі абмяркоўваюць рэгіянальную...

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму, пад Лісічанскам...

Праз дэфіцыт паліва ў Расеі ў некалькіх раёнах Забайкальскага краю прыпынілі вываз сьмецьця

Рэгіянальны апэратар «Олерон+» паведаміў, што часова ня можа абслугоўваць...

Лукашэнка заявіў, што нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага: “Хлопцы, трэба дамаўляцца”

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчу з прадстаўнікамі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: