11 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Эўракамісія: усплёск антысемітызму ў Эўропе нагадвае самыя змрочныя часы

Усплёск антысеміцкіх інцыдэнтаў па ўсёй Еўропе за апошнія некалькі дзён дасягнуў незвычайнага ўзроўню, нагадваючы некаторыя з самых змрочных часоў у гісторыі. Эўрапейскія габрэі сёньня зноў жывуць у страху. Так адкрываецца дакумэнт-заява Эўрапейскай камісіі, апублікаваны 5 лістапада.

“Мы назіраем адраджэньне антысеміцкіх інцыдэнтаў і рыторыкі ў Еўрапейскім Саюзе і ва ўсім сьвеце” – працягваецца ў заяве. Узгадваецца закіданая кактэйлямі Молатава сінагога ў Нямеччыне, намаляваныя на жылых дамах ў Францыі зоркі Давіда, апаганеныя габрэйскія могілкі ў Аўстрыі, атакаваныя яўрэйскія крамы і сінагогі ў Іспаніі, а таксама скандаваньне дэманстрантамі лозунгаў нянавісьці да габрэяў падчас мітынгаў у розных краінах Эўропы.

Судмедэксперты каля пашкоджаннага вагнём зьнешняга мура Сінагогі у горадзе Ульм, Нямеччына

Эўракамісія рашуша асудзіла гэтыя дзеяньні і паабяцала “абараняць дабрабыт усіх супольнасьцей, этнічных, рэлігійных і іншых”. У барацьбе з такімі інцыдэнтамі будзе выкарастана заканадаўства ЕС, якое прадугледжвае крымінальную адказнасьць за  публічнае падбухторваньне да нянавісьці і гвалту.

У супрацоўніцтве з дзяржавамі-членамі Эўракаміся працягне узмацняць меры бясьпекі. Было павялічына фінансаваньне ЕС для абароны месцаў культу і іншых памяшканьняў.

Таксама ўзмацніцца маніторынг Інтэрнэту: абазначана неабходнасьць хутка і эфектыўна рэагаваць на антысеміцкі або антымусульманскі кантэнт у Інтэрнэце, мову нянавісьці або дэзінфармацыю.

“Мы павінны супрацьстаяць гэтаму росту антысемітызму, а таксама росту антымусульманскай нянавісьці, сьведкамі якога мы сталі апошнія тыдні, І якому няма месца ў Эўропе”

Нагадаем, што на яўрэйскай частцы Цэнтральных могілак Вены невядомыя падпалілі залу цырымоній, а вонкавыя сцены намалявалі нацысцкай сімволікай.

29 кастрычніка ў Дагестане прайшлі антысеміцкія акцыі пратэсту. Мясцовыя жыхары зладзілі «паляваньне» на ізраільцян. Сустракаць рэйс з Ізраіля ў аэрапорце Махачкалы сабраліся сотні людзей.

Антисемітські протести у Дагестані: натовп узяв штурмом аеропорт

Раз’юшаны натоўп атачыў самалёт, які прызямліўся у аэрапорт Махачкалы (фота з сацсетак)

Сёньня Дзень народзінаў Галіны Пазьняк

З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк...

У справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура...

У Беларусі памілавалі 15 палітычных зьняволеных

Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек,...

Апошняе

Сёньня Дзень народзінаў Галіны Пазьняк

З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк...

У справе аб сьмерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура...

Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік

4 сакавіка 2026 года падчас выкананьня баявой задачы загінуў...

Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне палітвязьняў

«Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне 18 палітычных зьняволеных. Гэта яшчэ...

У Беларусі памілавалі 15 палітычных зьняволеных

Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек,...

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней Псалтыр Скарыны 1522 году

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней экзэмпляр Псалтыра Францішка Скарыны...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: