3 снежня 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Падарожжа ў БНДР

“Народные массы трусливы и слабоумны”

Валерыя Навадворская

Праз тры тыдні пасля пачатку вайны ў Ізраілі Лукашэнка прыпыніў сваё тактычнае маўчаньне і загаварыў. Дарэчы, такое фірменнае маўчаньне ў незразумелых/неадназначных сітуацыях даволі часта прыносіла яму палітычныя балы і для яго было б лепш працягваць маўчаць і на гэты раз. Аднак ведаючы ягоныя сяброўскія стасункі з Катарам, Іранам та Турэччынай, а таксама шматлікія антысеміцкія выказваньні апошніх 30 год складана было чакаць чагосьці іншага.

(Прыклад савецкай прапаганды, «Крокодил», № 17–29, 1977. Рис. М. Абрамова)

Яшчэ па старой савецкай традыцыі з 60-70-х “Ротшыльды з Ракфелерамі” з дапамогай ізраільскай ваеншчыны і сіанісцкіх змоўнікаў свараць “брацкія народы” якія проста хочуць жыць ды гадаваць дзетак, “амерыкосы” спрабуюць захаваць сваё дамінуючае становішча і недапусціць пабудовы шматпалярнага свету і таму развязвае войны па ўсім сьвеце. У адрас Ізраіля панесліся абвінавачваньні ў тым, што кіраўніцтва краіны не дае магчымасьці будаўніцтва незалежнай палестынскай дзяржавы, а толькі “заганяе іх пад зямлю”, што амерыканцы выкарыстоўваючы Ізраіль спрабуюць зьнішчыць Іран, зьмяніць там уладу (наогул такая заўзятая абарона Ірана ў гэтай гаворцы займае адмысловае месца) і немагчыма было забыцца згадаць палітычны крызіс у Ізраілі, або як гэта было “сапраўдную бойню”, прычым абвінавачваньні ў празе вайны Лукашэнка прад’явіў усім бакам гэтага супрацьстаяньня – як Нетаньяху і ягонаму ўраду, так і палітычным апанэнтам.

«Крокодил», № 09–10, 1978. Рис. М. Абрамова

Далей быў элегантны пераход да пытаньняў Эўропы, Украіны, выбараў у Польшчы і міграцыйнага крызісу. І зноў трэці сказ супярэчыў другому, а чацьвёрты першаму. Па выніку ўсё зьліваецца ў такую кашу, што калі спрабаваць гэта аналізаваць, то адразу можна рабіць выснову, што апісаныя падзеі адбываюцца ў нейкім іншым сьвеце, які грунтуецца на ўрыўках фактаў з рэальнага сьвету і падмацоўваецца “суверэннай” логікай.

Роўна тое ж самае можна сказаць і пра тую рыторыку, якая панавала ў дзяржаўных прапагандысцкіх медыя апошнія тры тыдні. Зьмешана ўсё што толькі можна, рыторыка зьмяняецца па некалькі разоў у адным 10-ці хвілінным эфіры, перакручваецца па некалькі разоў у артыкулах і паўсюль запраўляецца бясконцай канспіралогіяй і па запаведах гебельса – жахлівай брэхнёй. Уласна па вялікаму рахунку рухаюцца яны па той жа каляіне, што і іх расейскія калегі.

Пачалося ўсё ў першы ж дзень з рт-шных легіянэраў “Мінскай праўды” та іх ужо адлітых у граніце “Действия палестинцев – это победа Москвы и Минска”. У тэлеграм каналах з непрыхаваным захапленьнем выкладваліся антысеміцкія публікацыі, усяляк высмейваліся з’ехаўшыя ў Ізраіль зоркі шоўбізнесу, выкладваліся фэйкі (падмацаваныя твітамі вядомай трампісткі Марджары Тэйлар Грын) аб тым, што Україна ўзбройвала Хамас (які па лёгіцы прапагандыстаў добры, але з другога боку “гэта іншае”) ды гэтак далей. Асабліва вызначыліся каналы «Белорусский силовик», «Бондарева. Без купюр», ну і канешне “Жёлтые сливы». На іхным фоне нават Азаронак выглядаў неяк млява.

Маса супярэчнай інфармацыі суцэльным патокам аб’яднана мабыць адзіным пасылам – мы заўсёды правы і ва ўсім вінаваты “Запад”. Некаторыя з тэорый якія публікаваліся настолькі пераходяць усе магчымыя грані, што на платформах накшталт ютуба нават за пераказ гэтага можна атрымаць бан назаўжды.

Паступова па меры развіцьця падзей рытырока прапагандыстаў усё больш схілялася да “преступлений израильской военщины”, вярнуў свае пазіцыі Азаронак, пачаліся нават заклікі да гуманізму, абвінавачваньні і заклікі спыніць ужываньне “сионистским режимом” забароненай зброі, пашыраліся тэорыі змовы, што ў падзеях у Бучы і на поўдні Ізраілю адны сцэнарысты і пастаноўшчыкі (такія смелыя тэорыі могуць выйсці бокам тэарэтыкам, бо, як кажуць, галоўнае ня выйсьці на сябе).

Асобна хацелася б адзначыць рапарты аб тым, наколькі прафессійна працуюць беларускія дыпламаты ў Ізраілі, як арганізоўваецца эвакуацыя грамадзян Беларусі з рэгіёну і наколькі гэтаму перашкаджаюць краіны “Запада”.

У некаторым сэнсе пераломным момантам стала гісторыя з лякарняй у Газе, якой на БТ адразу назвалі “чорным лебедзем”. Пасля гэтага пазіцыі ўмоўных Кедмі і Сатаноўскага (калі праводзіць аналогіі з расейскай прапагандай, якая фактычна адрозніваецца толькі некаторымі фармальнымі момантамі) цалкам зьнікла з радараў, а ў бой ірванулі “першы палестынец” Максім Шаучэнка і процьма так званых “экспертаў” з Турцыі (Окай Дэпрэм), Ірану(Хаял Муаззін) ды некаторых іншых краін. Актыўна пачаліся перапосты і цытаваньне эўрапейскіх і амерыканскіх выданьняў з відавочна антысеміцкім ухілам. Не адзін выпуск навін не абыходзіўся без рэпартажаў аб дэманстрацыях у падтрымку Палестыны. Асаблівая ўвага надавалась дзеяньням эўрапейскай паліцыі ды пастаянным адсылкам да падзей жніўня 2020 года.

Працягвалася гэта больш за тыдзень, але потым градус істэрыі быў некалькі зьніжаны, Кедмі зноўку вярнуўся да Лебедзевай у якасці эксперта і былога супрацоўніка спецслужбаў, а агульная рыторыка максімальна наблізілася да таго, што выказаў Лукашэнка.

Падводзячы вынікі можна пазначыць наступнае – працягваецца масіраваная апрацоўка насельніцтва з мэтай канчатковага “збаўленьня ад хімеры сумленьня”. Апраўдоўваецца гэта ўсё натуральна крывадушнасьцю і ілжывасьцю ворагаў. Ня варта недаацэніваць наступствы ўсяго гэтага. Створаны медыйны фон, які гуляе вырашальную ролю пры любой сістэме, за адсутнасьцю альтэрнатывы, нежаданьнем большасьці разьбірацца ў працэсах і старанна фільтраваць інфармацыю ўжо сёньня прыводзіць да жахлівых вынікаў. “У кожным чалавеку сядзіць свіньня. Мы хочам, каб яна рохкала як мага гучней і строга па нашых загадах” – гэты прынцып ужо раней згаданага рэйхспрапагандыста з жахлівай хуткасьцю працягвае рэалізоўвацца ў Беларусі, кожны дзень перабудоўваючы яе на сапраўдны БНДР.

Dobrovolnik Michal


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

Вартае ўвагі

Павел Усаў: Бальшавізм і фашызм ў Беларусі

У выніку дзеяньняў дзьвух таталітарызмаў Беларусь згубіла некалькі міл'ёнаў чалавек

Як Расея перапісвае гісторыю Беларусі

Хронікі расейскай акупацыі У распараджэньні раследвальнікаў «Бюро» зьявіліся копіі аналітычнага...

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

Апошняе

Павел Усаў: Бальшавізм і фашызм ў Беларусі

У выніку дзеяньняў дзьвух таталітарызмаў Беларусь згубіла некалькі міл'ёнаў чалавек

Як Расея перапісвае гісторыю Беларусі

Хронікі расейскай акупацыі У распараджэньні раследвальнікаў «Бюро» зьявіліся копіі аналітычнага...

Будучыня фіна-вугорскіх народаў пасьля Расеі: SUUR-SUOMEN SOTILAAT. CАЛДАТ ВЯЛІКАЙ ФІНЛЯНДЫІ

SUUR-SUOMEN SOTILAAT. CАЛДАТ ВЯЛІКАЙ ФІНЛЯНДЫІ Складовыя часткі праекта: Fenno- і...

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: