“Патрэбна перш за ўсё дзяржава. Калі будзе дзяржава, то тады ўжо можна будзе казаць пра тэрыторыю, а калі дзяржавы няма тады і казаць няма пра што.”
з спрэчкі Давіда Бэн-Гурыёна з Голдай Мэір.
Прайшло ужо два тыдні з таго моманту, калі баевікі тэрарыстычнага руху Хамас у дзень пяцідзесятай гадавіны вайны суднага дня ўчынілі самы крывавы антысеміцкі тэракт з часоў халакосту. У Ізраілі больш за тысячу чатырыста забітых, сотні знаходзяцца ў закладніках на тэрыторыі сектара Газы. Працягваюцца абстрэлы тэрыторыі Ізраіля як з Газы, так і групоўкай Хезбала з тэрыторыі Лівана. У адказ армія абароны Ізраілю наносіць удары па аб’ектах тэрарыстаў і праводзіць падрыхтоўку да наземнай аперацыі, якая мяркуючы па колькасьці мабілізаваных (больш за 500.000) будзе самай буйной за апошнія пяцьдзесят гадоў.
У адрозненьні нават ад сітуацыі 2021 года, калі большая частка еўрапейскіх краін, не кажучы ўжо нават пра іншыя рэгіёны, стаялі на пазіцыі нейтралітэту, у гэты раз краіны дастаткова хутка вызначыліся са сваімі пазіцыямі і нейтралаў засталося зусім няшмат. Відавочна, што цывілізаваны бок – гэта ізраільскі бок. Заўсёды трэба быць за цывілізацыю супраць варварства та дзікунства і, як правіла, відавочна які бок цывілізаваны, а які не.
У сувязі з гэтым заўважу, што няма ніякага мноства цывілізацый. Цывілізацыя – гэта ня нейкі аб’ект, а гэта ўласцівасць. І народы бываюць цывілізаваныя або не. Вось ёсць да прыкладу ЗША, Велікабрытанія, Фінляндыя, Паўднёвая Карэя, Японія – гэта цывілізаваныя народы, цывілізаваныя краіны, цывілізаваныя дзяржавы. І з іншага боку ёсць Расейская Федэрацыя, Іран, Куба, Паўночная Карэя та г.д. і гэта нецывілізаваныя краіны, дзяржавы, а ў некаторых выпадках нават нецывілізаваныя народы. На дадзены момант гэта так, але можа змяняцца ў будучыні, прычым як у адзін, так і у другі бок (Германія ў 1933, Іран у 1978).
Калі вяртацца да сёньняшняй сітуацыі, то тут можна проста паглядзець на спіс краін, якія падтрымліваюць групоўку Хамас (як легітымных прадстаўнікоў сектара Газы). Скажыце хто ваш сябра ды вам адкажуць хто вы…
Пазіцыя нейтралітэту, жаданьня перамогі абодвум бакам та, як было ў адным фэйсбучным абмеркаванні, “міру брацкім палестынскаму і ізраільскаму народу” таксама ніяк не з’яўляецца прадуктыўнай пазіцыяй. Сёньня мы жывем у дастаткова глабалізаваным свеце і тое, што канфлікт адбываецца дзесьці за некалькі тысяч кіламетраў яшчэ не азначае, што можна заставацца ўбаку і на паўсядзённым жыцці гэта ніяк не адаб’ецца. Можна колькі заўгодна рабіць выгляд, бо толькі таму што Ізраіль далёка тэрытарыяльна, падзеі там ня маюць вагі для краін паўночнай і паўднёвай Амерыкі, ціхаакіянскага рэгіёна, еўрапейскіх краін і зразумела Беларусі, але паколькі ў 21 стагодзьдзі свет аб’яднаны складанай сеткай гандлёвых адносін, розных пагадненняў і іншых дамоўленасьцей, то шэраговы грамадзянін можа адчуць на сабе наступствы вельмі хутка. Наступствы вайны суднага дня паўплывалі нават на вектар навукова-прамысловага развіцця (напрыклад malaise era у Злучаных Штатах) чым зьмянілі жыццё мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце, хаця у той момант для іх гэта магло здавацца чарговым лакальным канфліктам недзе на Блізкім Усходзе.
Агульная тэндэнцыя сьведчыць аб тым, што людзі амаль ва ўсім цывілізаваным свеце дастаткова моцна расслабіліся, усё яшчэ вераць у тое, што час войнаў скончыўся і нічога падобнага адбывацца ўжо ня будзе. Ад адчуваньня “канца гісторыі” чалавецтва з 90-х яшчэ адысці ня можа, хоць здавалася б ужо столькі ўсяго было нават за апошнія дваццаць гадоў.
Культурныя трэнды з рэальнасьцю не перасякаюцца. Працягвае захоўвацца ілюзія таго, што міжнародныя арганізацыі такія як ААН, АБСЕ і іншыя падобныя за ўсім сочаць, нічога не дапусцяць і мець баяздольную армію і эфектыўныя спецслужбы ўжо не абавязкова. Да таго ж мяняюцца пакаленьні і чалавечы капітал. Ізраіліцяне сёньня гэта ужо ня тыя, хто змагаўся ў шасьцідзённай вайне, ня кажучы ўжо пра ўрад Нетаньяху, які менш чым за суткі атрымаў крах усёй сваёй шматгадовай палітыкі, што непараўнальна з памылкамі нават узгаданага 73-га году і безумоўна прэм’ер міністр, вышэйшыя вайсковыя кіраўнікі і чынавенства панясе за гэта адказнасьць.
Вынікі галасаваньня краін-членаў Генасамблеі ААН па рэзалюцыі аб спыненьні агню ў сектары ГазаФото: Bebeto Matthews/AP Photo/picture alliance
Адмысловае месца займае расейска-украінская вайна і дзеяньні ЗША і Еўрапейскіх краін. Як я ужо пісаў у тэксце “В’етнамскі сцэнар” – адсутнасьць палітычнай волі краін “калектыўнага Захаду” вельмі дорага каштуе іх уласным саюзнікам. Аўтарытарыі ўсяго свету вельмі ўважліва сочаць за гэтым і ў доўгатэрміновай пэрспектыве за зацягваньне дапамогі Украіне могуць заплаціць зусім не Штаты, Германія ці Вялікабрытанія, а Рэспубліка Карэя і Тайвань.
Агрэсіўныя аўтарытарныя і тым больш таталітарныя рэжымы не разумеюць нічога акрамя сілы, таму калі агрэсія не прысякаецца неадкладна (як у гісторыі з Кувейтам), то яны ўспрымаюць гэта як няздольнасьць супрацьстаяць ім увогуле. У нейкай ступені гэта так і ёсць, бо калі хтосьці не хоча даць адказ, то гэта проста разнавіднасць стану, калі адказ ня можа быць дадзены. І калі хтосьці кажа, што цывілізаваныя краіны не адказваюць адэкватна на агрэсію таму што не жадаюць, таму што гуманізм, таму што парламентарызм, таму што падзел улады, так, можна казаць што “не жадаюць”, аднак проста па логіцы ўсе гэтыя фактары можна аднесьці да катэгорыі “ня могуць”.
Што адносна так званых палестынцаў, то фактычна за 70 гадоў яны ўласнымі рукамі загналі сябе ў сітуацыю з якой няма адзінага добрага выхаду. Браты мусульмане з Егіпта гатовы будаваць ужо другі плот, Іарданія добра памятае чым адказалі ў падзяку за падтрымку (спробай дзярж. перавароту), Ліван з “блізкаўсходняй Швейцарыі” быў ператвораны ў базу хезбалы, Сірыя застаецца за дужкамі. Ні ў адной з гэтых краін нельга атрымаць нават статус уцекача. Адзіная краіна ў рэгіёне, дзе жыхарам Газы і заходняга берага без праблем хутка давалася грамадзянства, усе сацыяльныя гарантыі, права на належную працу, маёмасць, магчымасць абіраць і быць абраным – гэта Ізраіль. Даволі шмат хто гэтым скрыстаўся: амаль траціна кнэсету – дэпутаты арабскіх партый, дастаткова шмат арабаў служыць добраахвотнікамі ў цахале (для арабаў няма абавязковага прызыву, толькі добраахвотна ўступ пасля праверкі) і сёмага кастрычніка гэтыя людзі не слухалі заклікі тэрарыстаў, а ратавалі суграмадзян і абаранялі свой дом, свой Ізраіль, нават коштам уласнага жыцця.
Усе гэныя гады Ізраіль забяспечваў Газу вадой і электрычнасцю, нават калі адтуль запускалі сотні ракет (шмат з якіх былі зроблены з тых жа вадаправодных труб ды іншай гуманітарнай дапамогі).
Асобна варта адзначыць дзейнасць ААН, якая на працягу усех гэных гадоў пераводзіла шматмільённыя фінансавыя траншы, пастаўляла штогод сотні тон гуманітарнай дапамогі, стварыла асабівы аддзел па справах палестынскіх бежанцаў, штат супрацоўнікаў у якім амаль у два разы больш, чым у сусветным упраўленні па справах бежанцаў ААН. І натуральна гадамі на галасаваннях Ізраіль усяляка асуджаўся, атрымліваў эканамічныя санкцыі, бо ў Ізраілю, як цывілізаванай краіны, узровень адказнасці вышэйшы.
Кажуць, што падыход “зуб за зуб” нічога ня вырашыць і я суцэльна з гэтым згодны. Такі падыход толькі зацыклівае гвалт. Адказ мусіць быць такім, каб потым не было нават пагрозы адказу і тады сапраўды канфлікт будзе вырашаны. Але ў гэтым выпадку каб рэалізаваць такі сцэнар зараз спатрэбіцца наземная аперацыя, што ва умовах Газы скончыцца дзясяткамі тысяч загінуўшых, поўнай катастрофай для Ізраіля і найцяжкім міграцыйнай, эканамічнай і палітычнай крызай ня толькі у рэгіёне, але ва ўсім свеце.
І вось мы падходзім да галоўнага: як выходзіць з сітуацыі, якая склалася? Адказ досыць просты – Злучаным Штатам, як наймацнейшаму актару на міжнароднай арэне проста неабходна вярнуцца да ролі “сусветнага жандарма”. У Штатаў проста няма выбару ім ня быць.
Палітыка замірэння (вітаем 1938) і самазнішчальнае лявацтва (Грэта Тумберг як вельмі сумны прыклад), недапушчэнне эскалацыі і ізаляцыянісцкая рыторыка пануюць у цывілізаваных краінах і асабліва Штатах та Еўропе ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў і гэта шмат у чым і прывяло і да прыходу да ўлады талібаў у Афганістане, і да расейска-украінскай вайны, і да цяперашняй сітуацыі ў Ізраілі, і да рызыкі ўварвання на Тайвань. З дэманстратыўна беспакаранымі паводзінамі “саюза аўтарытарыяў усіх краін” павінна быць скончана, бо ў адваротным выпадку праз некалькі дзесяцігодзьдзяў можа быць скончана з большасьцю цывілізаваных краін. Агрэсіўныя паводзіны неабходна прысякаць адразу, а не чакаць пакуль адбудзецца чарговая “Буча”.
Фото: @GretaThunberg
У доўгатэрміновай пэрспектыве ў Расеі, Кітаю, Ірану та іншых, пры наяўнасьці супрацьстаяньня, шансаў амаль няма, але колькі жыццяў гэта будзе каштаваць?
Можа варта проста прапусціць гэты этап і пачаць праяўляць палітычную волю, а не даводзіць сітуацыю да ручкі?
Крывадушнасьць і глыбокая заклапочаннасць пад размовы аб неабходнасці пазбяганьня эскалацыі заўсёды сканчаюцца дрэнна.
Dobrovolnik Michal
Меркаваньне аўтара можа не супадаць з меркаваньнем рэдакцыі.
Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.