14 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Служба бясьпекі Украіны выкрыла псэўдарэлігійную прарасейскую сэкту “АллатРа”. Філіал антыукраінскай сэкты дзейнічае і ў Беларусі

Як паведамляе афіцыйны рэсурс СБУ, пад выглядам «місіянерства» ўдзельнікі рэлігійнай сэкты апраўдвалі збройную агрэсію Расеі, публічна прасоўвалі крамлёўскую ідэю аб стварэньні «саюзу славянскіх народаў» пад кіраўніцтвам Масквы.

У выніку шматэтапнай спецаперацыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны заблакавана падрыўная дзейнасць больш за 20 цэнтраў гэтай групоўкі.

Па данным СБУ псэўдарэлігійная сэкта мае сваі філіалы таксама ў Беларусі, некаторых краінах Эўропы, ЗША і Цэнтральнай Азіі.

Асяродкі АллатРа масава заклікалі мясцовых жыхароў далучацца да секты ды распаўсюджваць ідэі крамля. Для пошуку аднадумцоў і распаўсюду прарасейскіх поглядаў фігуранты стварылі ўласны ютуб-канал, які налічвае амаль паўмільёна карыстальнікаў.

Таксама арганізатары АлатаРа запусцілі сетку ўласных медыя і інтэрнэт-рэсурсаў, тэлеграм-каналаў і старонак у сацсеткі «ТікТок». Там яны публікавалі прапагандысцкія «допісы» і відэа, прасоўвалі пракрэмлёўскія наратывы. У тым ліку, яны агітавалі за тое, каб расейскія аккупанты ажыццяўлялі масаваныя ракетна-бомбавыя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў.

На падставе сабраных доказаў кіраўніцтву і ўдзельнікам «АллатРа» службай бяспекі Украіны рыхтуецца паведамленьне аб падазрэньні па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:

Ч. 1, ч. 2 арт. 111 (дзяржаўная здрада);

арт. 255 (стварэньне, кіраўніцтва злачыннай супольнасьцю або злачыннай арганізацыяй, а таксама ўдзел у іх);

арт. 436-1 (прапаганда камуністычнага таталітарнага рэжыму);

арт. 436-2 (апраўданне, прызнаньне законнай, адмаўленне ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, гераізацыя яе ўдзельнікаў).

Працягваецца праверка для ўстанаўленьня ўсіх удзельнікаў злачыннай арганізацыі і прыцягненьня іх да адказнасьці.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: