Прэсавы сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Маскве недастаткова вусных запэўніваньняў у тым, што NATO ня будзе пашырацца на ўсход. Крэмль настойвае на пісьмовым замацаваньні такіх гарантыяў.
«За такімі важнымі для нас словамі павінны стаяць дзеяньні па дакумэнтальным афармленьні нерасшырэньня NATO», — заявіў Пяскоў у камэнтары расейскаму Першаму каналу 13 лістапада.
Прадстаўнік Крамля таксама сьцьвярджае, што яшчэ за часоў Міхаіла Гарбачова і Барыса Ельцына Масква атрымлівала абяцаньні аб нерасшырэньні Альянсу на ўсход, аднак пазьней NATO пашырылася пяць ці шэсьць разоў.
Варта адзначыць, што “на ўсходзе ад НАТА” да мяжы з Расеяй засталіся ўсяго 3 краіны: Беларусь, Украіна і Малдова.


