21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Газавы бізнэс “Газпрама” аказаўся стратным у першым паўгодзьдзі 2023г

Год таму Расея спыніла пастаўкі газу ў ЕС праз газаправод Норд Стрым, каб нанесьці шкоду блоку за яго падтрымку Украіны, аднак у выніку нанесла больш шкоды Маскве.

«Уся расейская стратэгія апынулася самаразбуральнай, поўнай няўдачай», — сказаў экспэрт па энергетыцы Сімон Тальяп’етра выданьню DW.
Для Расеі, якая пастаўляла ў Эўропу дзьве траціны свайго газавага экспарту, рашэньне аб закрыцьці «Паўночнага патоку» апынулася правалам. Рынкавая доля Расіі ў ЕС рэзка ўпала прыкладна да 10%, экспарт расейскага газу па трубаправодах у Эўропу скараціўся амаль на 60% да 62 мільярдаў кубамэтраў у 2022 годзе, што прымусіла «Газпром» скараціць здабычу на пятую частку. Чакаецца, што ў гэтым годзе паказчыкі яшчэ больш зьнізяцца. Такім чынам, экспэрты запэўніваюць, што Расея больш не зьяўляецца буйным сусветным газавым гульцом.

«Расея страціла пазіцыю буйнога міжнароднага экспарцёра газу, і страціла яе назаўжды», — сказаў Тальяп’етра выданьню DW.

Расейскае выданьне “Коммерсантъ” таксама паведамляе пра страты “Газпраму”, праўда, нават словам не згадвае вайну ва Украіне.
“Коммерсантъ” піша, што “па выніках першага паўгодьдзя 2023 года газавы бізнес “Газпрома” стаў стратным – упершыню з часоў пандэміі і другі раз за апошнія 25 гадоў.
Стан справаў у “Газпраме” будзе хутчэй за ўсё пагаршацца – адзначае расейскае выданьне.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: