2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У ААН ня лічаць дзеяньні расейцаў ва Украіне генацыдам

Мы ўсё яшчэ не прыйшлі да высновы, што тое, што расейцы робяць ва Ўкраіне і з украінцамі, зьяўляецца генацыдам, — пракамэнтаваў Радыё Свабода кіраўнік Незалежнай міжнароднай камісіі ААН па расьсьледаваньні парушэньняў ва Украіне Эрык Мёзэ.

«Мы добра ўсьведамляем занепакоенасьць і абвінавачваньні адносна гэтага злачынства. Такім чынам, мы дасьледуем гэта крок за крокам. На дадзены момант у нас няма дастаткова даступных доказаў, каб адпавядаць прававой кваліфікацыі, прадугледжанай Канвэнцыяй аб генацыдзе. Вы памятаеце, што гэта справа намеру, намеру злачынцаў. Павінна быць «неабходнасьць» зьнішчыць пэўную групу. І такое зьнішчэньне, згодна з Канвэнцыяй, павінна быць фізічным або біялагічным. Гэта жорсткія ўмовы, якія пацьвярджаюцца судовай практыкай», — заявіў кіраўнік Незалежнай міжнароднай камісіі ААН па расьсьледаваньні парушэньняў ва Украіне Эрык Мёзэ.

Тым часам украінскія ўлады неаднаразова абвінавачвалі Расею ў генацыдзе, а у Генпракуратуры Украіны раней заяўлялі, што праводзяць аналіз больш за 100 тысячаў ваенных злачынстваў, учыненых Расеяй супраць Украіны з мэтай «генацыду».

Ілюстрацыя: карціна “Езус грукае ў вокны ААН” мастака Гары Андэрсана 1962 г.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: