Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп Фолклэндзкіх астравоў на фоне росту напружанасьці ў адносінах з Аргентынай.
Сярод прычынаў рэакцыі Лёндану — жорсткая рыторыка ўраду Хаўера Мілея, пагрозы ціску на мясцовых жыхароў, а таксама нядаўні зварот Аргентыны ў міжнародны трыбунал з патрабаваньнем спыніць брытанскую здабычу нафты на шэльфе каля астравоў.
На Даўнінг-стрыт заявілі, што пагрозы і спробы запалохваньня жыхароў астравоў зьяўляюцца «непрымальнымі». Брытанскія ўлады падкрэсьлілі, што іхная падтрымка права жыхароў Фолклэндаў на самавызначэньне застаецца нязьменнай.


