21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Уладзімер Зяленскі: “Расея зноў спрабуе ўцягнуць у сваю вайну Беларусь”

“Фіксуем спробы акупацыйнага кантынгенту правесьці перагрупаваньне сілаў — найбольш імаверна з мэтай кампэнсаваць дэфіцыт асабовага складу. У сувязі з гэтым становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасьць узброеных сілаў.

Паводле дадзеных выведкі, на памежжы Беларусі адбываецца разьвіцьцё дарог да тэрыторыі Ўкраіны і наладжваньне артылерыйскіх пазыцыяў. Лічым, што Расея зноў спрабуе ўцягнуць у сваю вайну Беларусь. Даручыў адпаведнымі каналамі папярэдзіць фактычнае кіраўніцтва Беларусі пра гатоўнасьць Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасьць. Характар і наступствы нядаўніх падзеяў у Вэнэсуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак” — паведаміў Зяленскі.

Апошняе

У Падмаскоўі з падазрэньнем на воспу малпаў шпіталізавалі грамадзянку Беларусі

У горадзе Жукоўскі Маскоўскай вобласьці шпіталізавалі пяцярых чалавек —...

У Разані паведамляюць пра пажар на НПЗ пасьля атакі бесьпілётнікаў

15 кастрычніка зьявіліся паведамленьні пра пажар на тэрыторыі Разанскага...

Украіна адновіць удары па расейскіх НПЗ, — Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны абурыўся небясьпечным адкліканьнем амэрыканскіх выведвальных зьвестак і...

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: