Беларускі кнігавыдавец і папулярызатар беларускай літаратуры Яраслаў Іванюк адрэагаваў на абвяшчэньне яго ў вышук у Расеі: “Мы былі беларусамі да вашага «русского мира». І застанёмся, калі ад яго нічога не застанецца”.
“З мяне хопіць «русского мира».
Расея забівае ўкраінцаў, зьнішчае іх гарады і культуру. У Беларусі дзесяцігодзьдзямі вынішчае беларускую мову” — піша Яраслаў Іванюк у сваем Фэйсбуку.
“…апошняй кропляй стаў расейскі вышук, абвешчаны на мяне за дзейнасьць Kamunikat.org. За беларускія кнігі!”
“Вы можаце ўпісаць маё прозьвішча ў свае сьпісы вышуку. Але вы ня здолееце выкрэсьліць мяне з гісторыі маёй зямлі, майго народу і маёй мовы”
“Я ведаю, што ня кожны расейскамоўны падтрымлівае вайну і дыктатуру. Але я больш не хачу расейскай мовы ў сваёй асабістай прасторы.
І так, я не люблю расейскую літару «и». Асабліва там, дзе павінна быць наша «і».”
“Пішыце мне па-беларуску, па-польску, па-ўкраінску. Нават з памылкамі. Але не па-расейску.
Масква можа абвясьціць мяне ў вышук. Але ня можа абвясьціць мяне небеларусам.
Мы былі беларусамі да вашага «русского мира». І застанёмся, калі ад яго нічога не застанецца.
А расейскае «и» — ідзі ты разам з рускім караблём!”


