21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беларусі забаранілі фестываль нацыянальнай культуры, які праводзіўся з 1967 году

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт скасаваў сваё рашэньне «Аб арганізацыі і правядзеньні Міжнароднага свята традыцыйнай культуры „Браслаўскія зарніцы“».

Як адзначаецца ў апублікаваным 16 красавіка на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні, ухваленым 11 сакавіка, яно было ўзгоднена з іншымі арганізатарамі фестывалю — з Міністэрствам культуры, Віцебскім аблвыканкамам, Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасьці і Браслаўскім раённым аб’яднаньнем музеяў.

«Браслаўскія зарніцы» вядуць сваю гісторыю з 1967 году, а з 2009-га фестываль набыў статус міжнароднага. У ім традыцыйна ўдзельнічалі танцоры, музыкі, выканаўцы песен з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі.

У межах фэстывалю з 2012 году праводзілі і свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Планавалася, што сёлета праграму «Браслаўскіх зарніцаў» адкрые тысячны зводны хор, піша «Свабода».

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

У Менску пасьля больш як 200 дзён зьняволеньня судзяць каталіцкага сьвятара

У Менску ў закрытым рэжыме разглядаюць крымінальную справу пробашча...

Апошняе

Японія рыхтуецца да гістарычнай місіі на спадарожнікі Марса

Ужо 20 кастрычніка Японія плянуе запусьціць касьмічны апарат MMX,...

Ў Варшаве арганізавалі штомесячную дапамогу адзінокім беларускім пенсіянеркам самі беларусы

Маладыя беларусы ў Варшаве арганізавалі штомесячную дапамогу адзінокім беларускім...

У Падмаскоўі з падазрэньнем на воспу малпаў шпіталізавалі грамадзянку Беларусі

У горадзе Жукоўскі Маскоўскай вобласьці шпіталізавалі пяцярых чалавек —...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: