Маладыя беларусы ў Варшаве арганізавалі штомесячную дапамогу адзінокім беларускім пенсіянеркам, якім цяжка выжываць у эміграцыі. Пакуль падтрымку атрымліваюць дзьве жанчыны.
Сярод іх – 69-гадовая Тацьцяна Аўсяннікава з Віцебска. Штомесяц ёй перадаюць грошы і набор сьвежых прадуктаў.
Ініцыятарам дапамогі стаў Андрэй Дубовік. Спачатку да ініцыятывы далучыліся 11–12 чалавек, якія ахвяравалі прыкладна па 50 злотых, а некаторыя – больш. Цяпер найбольш актыўнымі застаюцца пяць чалавек.
Арганізатары заклікаюць іншых беларусаў далучацца да ініцыятывы, каб падтрымліваць людзей у патрэбе і хворых пенсіянераў, якія апынуліся за мяжой не па сваёй волі.
Каб далучыцца да дапамогі, можна зьвязацца з Андрэем Дубовікам праз рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.


