5 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году Лукашэнка ўвёў у Парламент войска і распачаў антыдзяржаўны, антыбеларускі пераварот

11–12 красавіка 1995 году сталі пераломным момантам для Беларусі — пачаткам антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталяваньня антыбеларускага рэжыму.

Масквой і Лукашэнкам быў задуманы антыканстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі аб ўвядзеньні расейскай мовы ў якасьці дзяржаўнай, аб замене дзяржаўнага нацыянальнага сьцяга і гэрба Пагоня на савецкія сымвалы і інш.

Дэпутаты БНФ спрабавалі спыніць незаконны рэфэрэндум праз галадоўку ў парлямэнце. “У выніку галасаваньня праваліліся ўсе антыканстытуцыйныя пытаньні, прыдуманыя маскоўска-гэбоўскай камандай Лукашэнкі (акрамя аднаго). З Лукашэнкам здарылася гістэрыка. Ён доўга крыкліва лямантаваў і потым выйшаў з залі  разам з аховай. Галадоўка працягвалася” — узгадваў Зянон Пазьняк.

Ноччу ў парлямант па загаду Лукашэнкі ўвялі войска, цэлы батальён (600 салдат — “Альфа” і іншыя). Дэпутатаў жорстка зьбілі ваенныя і вывезьлі ў розныя канцы Менска.

Раніцай супраць Лукашэнкі была ўзбуджаная крымінальная справа, але з-за нерашучасьці і баязьлівасьці старшыні Вярхоўнага Савету крымінальнай справе не далі ход. Лукашэнка застаўся ва ўладзе, а рэферэндум зацьвердзілі.

Што было далей, усе мы ведаем. Беларусь страціла яшчэ адзін шанец на нацыянальнае і дэмакратычнае развіцьцё.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

У чым сутнасьць збору “1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны”?

Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі...

Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі

У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных...

Акцыі маскальскіх авіякампаній абваліліся

Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра...

Маскальскае неба становіцца цалкам небяспечным – Зяленскі

Сёньня мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае маскальскі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: