14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

❗️ У Менску напярэдадні Дня роднай мовы акупацыйны рэжым разграміў беларускія выдавецтвы і кнігараспаўсюднікаў

Паводле інфармацыі «Вясны», цягам тыдню было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі».

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «НН» — паводле рэсурсу, ператрусы і затрыманьні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем’ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны.

Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў; як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.

Таксама сёньня стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу. Паведамленьне пра гэта з’явіліся ў яго фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэньняў у допісе няма.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: