14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

❗️Затрыманы руплівец беларускага дубляжу кіно, стваральнік праекта «Кінаконг» Андрэй Кім

Андрэй Кім — вядомы папулярызатар беларускай мовы, стваральнік ініцыятывы па перакладу замежных фільмаў на беларуску мову — быў затрыманы разам з жонкай у сярэдзіне тыдня. Прычыны арышту невядомыя, піша @holybelawood

Кінаконг — беларускі кінапраект і кінадыстрыбутар са слоганам «Кіно па-беларуску», заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваньнем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі. «Кінаконг» стаў адным з найбольш вядомых ініцыятываў, якія папулярызаваў беларускамоўны дубляж і рабіў сусьветнае кіно даступным па-беларуску.

Сярод поўнамэтражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г.д. Гэтыя паказы неаднаразова збіралі поўныя залі і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне.

Расейскі акупацыйны рэжым праводзіць тэрор усяго беларускага да Дня роднай мовы.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: