25 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Менску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачыненьня да Беларусі

У цэнтру Менску (скрыжаваньне Нававіленскай і Старавіленскай вуліц) сёлета можа з’явіцца помнік палкаводцу Аляксандру Неўскаму. Месца для гэтага помніка было абрана Менскім гарвыканкамам.
Пра саму ідэю заявіў амбасадар расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Па яго словах: “ Ідэя будаўніцтва помніка Аляксандру Неўскаму зьявілася не так даўно. Падтрымку аказаў Аляксандр Лукашэнка. Зараз амбасада расеі ў Беларусі займаецца гэтым праектам. Гэта будзе вялікая конная скульптура, вышыня да верхняй кропкі 11,5 метраў з улікам пастамента.”

Варта адзначыць, што ў гісторыі Беларусі асоба Аляксандр Неўскі не адзначана, можна сказаць,што Неўскі наогул не мае ніякага дачыненьня да Беларусі. Гэта імя шырока выкарыстоўваецца ў расейскай гісторыі, рэлігіі, мастацтве і кіно, да гэтай постаці ставяцца як да легенды ды нават сьвятога.
Аляксандр Неўскі з’яўляецца нябесным апекуном дыпламатычнай службы Расіі, Сухапутных войскаў і марской пяхоты ВМФ расеі. Паводле кананічнай вэрсіі, Аляксандр Неўскі разглядаецца ў расеі як святы.

На жаль, запланаваны помнік Неўскаму не стане ўнікальным у Беларусі. У Віцебску ўжо стаіць помнік Неўскаму,яго жонцы і сыну. Па ініцыятыве гісторыкаў сярод віцеблян зьбіраліся подпісы супраць усталяваньня манумэнту.

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Апошняе

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: