2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк выказаўся ў падтрымку Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэта.

Палітык Зянон Пазьняк адрэагаваў на візіт Лукашэнкі ва ўнівэрсітэт БДУ 25 жніўня. Пад час свайго візіту ўзурпатар раскрытакаваў унівэрсітэт, прыпомніў яму 2020 год ды намякнуў на тое, што надалей працаўнікам унівэрсітэту лепей быць асьцярожнымі.

Зянон Пазьняк прывёў словы ўзурпатара ды прыгадаў таксама апошнію акцыю “Кіберпартызанаў” супраць унівэрсітэта..

“Я працытаваў тое не дзеля таго, каб ілюстраваць каравыя выказваньні і намеры беларусажэрцаў, але каб зноў зьвярнуць увагу на абсалютна ненармальнае становішча, калі цэнтральны ўнівэрсітэт краіны (24 тысячы студэнтаў і тысячы выкладчыкаў) адначасова атакуюць з двух бакоў: з боку рэжыму Лукашэнкі і з боку антыподаў рэжыму — антырэжымнай групы “кіберпартызанаў”. І адны, і другія перакананыя, што робяць правільна, не прызнаюць памылак, ні з чым ня лічацца. І адны і другія недасяжныя. Тым часам церпіць Унівэрсітэт”. – адзначыў палітык.
Крыніца – https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ciazhki-czas-dlia-universiteta

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: