2 красавіка 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Сяргей Навумчык: “Лідэраў 2020 нельга было падпускаць да палітыкі на гарматны стрэл”

Усё часьцей чую, што 2020 быў трагічнай памылкай, што хай бы “выбары” прайшлі так, як у 2015, і працягвалася “макееўская” “мяккая беларусізацыя” ды “лібералізацыя”.

Бо галерэя “Ў”, Арт-сядзіба, праца рэдакцыяў незалежных СМІ, бюро “Свабоды” і Белсату ў Менску, практычна штодзённыя нацыянальныя імпрэзы, выданьні твораў беларускіх літаратараў і кніг пра сапраўдную беларускую гісторыю, іх прэзэнтацыі ў перапоўненых залях, шматтысячныя канцэрты пад Сьцягам – і ўсё гэта пад Лукашэнкам, — лепей, чым турма за Сьцяг, ператрусы, бязьмежны тэрор ды вымушаная эміграцыя з пэрспэктывай дзесяцігодзьдзяў, для многіх ужо без усялякай надзеі ўбачыць сваіх бацькоў – пад тым жа самым Лукашэнкам.

І што ізноў меў рацыю Пазьняк, калі ў самым пачатку 2020 заклікаў да байкоту “выбараў” (немагчымых пры Лукашэнку ні ў якой форме), да няўдзелу ў іх, калі ўгаворваў ігнараваць, не выдумляць розныя “праймарыз” ды “кандыдатаў пратэсту”, якія так ці інакш уцягваюць людзей у “выбарчы” працэс, увогуле не дакранацца да гэтай кампаніі.

І кажуць мне гэта вельмі вядомыя людзі, якія сваю адданасьць Беларусі даказалі справамі і, фактычна, усім сваім жыцьцём – але баяцца сказаць гэта публічна, бо – заклююць.

Супраць можна вылучыць хіба толькі адзін важкі аргумэнт: народ мае права на паўстаньне.

Але калі лідэры няздольныя арганізаваць паўстаньне – дык, магчыма, ня трэба і пачынаць? У 2020, як памятаем, ні пра якое паўстаньне ад лідэраў не было і гаворкі – ні ў пачатку “выбарчай кампаеніі”, ні ў фінале (памочнік Калесьнікавай у інтэрвію НН прызнаўся, што ўвечары пасьля галасаваньня ў штабе былі шакаваныя і разгубленыя, убачыўшы на вуліцах дзясяткі тысяч людзяй).

Тое, што лідэраў 2020 (усіх без выключэньня) нельга было падпускаць да палітыкі на гарматны стрэл – па-мойму, сёньня відавочна ўсім (проста ня ўсе могуць пра гэта сказаць).

Асабіста я зьяўляюся прыхільнікам эвалюцыйных пераменаў у выпадку, калі адсутнічаюць умовы для рэвалюцыі. Мой рэвалюцыйнвы запал застаўся ў 1991 – тады БНФ сапраўды ўдалося зьдзейсьніць Нацыянальную рэвалюцыю, малымі сіламі дасягнуўшы Незалежнасьці.

(Тут у дужках адзначу, што да той рэвалюцыі мы былі добра падрыхаваныя. БНФ меў прадстаўніцтва практычна ва ўсіх страйкамах (у большасьці выпадкаў ён сам іх і стварыў) на ўсіх буйных прадпрыемствах, своеасаблівая “рэпэтыцыя” рэвалюцыі адбылася ў красавіку 1991, калі на плошчу выйшла 100 тысяч рабочых. За год (зь лета 1990 да жніўня 1991) Апазыцыя БНФ падрыхтавала пакет заканадаўчых актаў пад абвяшчэньне Незалежнасьці плюс эканамічную праграму, якая прайшла міжнародную экспэртызу).

Мы не адмаўляліся ад палітычнай барацьбы і пасьля 1991 – была спроба дамагчыся датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у 1992, задушаная Шушкевічам і пракамуністычным Вярхоўным Саветам. Але на Плошчу пасьля забароны выбараў удалося вывесьці толькі 5 тысяч чалавек – зрабілася зразумелым, што палітычны імпэт людзей сышоў, яны юбылі заклапочаныя іншымі праблемамі.

І далей мусіла адбывацца “праца штодзённая, шэрая” – і яна ішла: дэпутаты Апазыцыі БНФ падрвыхтавалі дзясяткі законапраектаў па умацаваньні дзяржаўнасьці, стварэньню ўмоваў для функцыяваньня рынкавай эканомікі, гарантаваньня правоў чалавека, свабоды прэсы і г.д. Ня ўсе іх удавалася правесьці праз Вярхоўны Савет цалкам, але шмат якія палажэньні – удавалася. Інтэнсыўна працавалі Камісія па адукацыі і культуры ВС на чале з Нілам Гілевічам, актывісты ТБМ (Таварыства беларускай мовы) і ТБШ (Таварыства беларускай школы), і 1 верасьня 1993 80% школьнікаў пайшлі ў беларускамоўныя клясы.

Мы рыхтаваліся да парлямэнцкіх выбараў, якія рана ці позна былі б прызначаныя, і на якіх нацыянальна-дэмакратычныя сілы ўзялі б калі і не 50%, дык значна павялічылі б сваё прадстьаўніцтва ў заканадаўчым органе. Яшчэ 5-7 гадоў парлямэнцкай дэмакратыі (так, недасканалай, але дэмакратыі) – і выбарчага ўзросту дасягнула б новае пакаленьне, выхаванае ўжо ў незалежнай Беларусі, якое дэмакратыі і свабодзе аддало б перавагу перад “чаркай – шкваркай” і “назад у СССР”. (1/2)

Але Ганчару, Булахаву (ад якіх я ніколі ня чуў ніводнага беларускага слова) ды некаторым іншым дэпутатам захацелася імгненнай ўлады, і яны дамагліся прэзыдэнцтва (раней Кебічу да ўвядзеньня пасады прэзыдэнта не хапала галасоў). І — прапіхнулі Лукашэнку (цалкам у інтарэсах Расеі). Некаторыя палітолагі называюць 1994 “народнай рэвалюцыяй” – не, шаноўныя, рэвалюцыя была ў 1991-м, у 1994-м была праімпэрская контррэвалюцыя. У якой народ скарысталі.

І калі я зьвяртаю погляд у 2020 год, бачу, што ў самым яго пачатку лідэры і кандыдаты ні слова не казалі ні пра Незалежнасьць, ні пра нацыянальнае Адраджэньне, але заяўлялі, што пры іх інтэграцыя з Расеяй пойдзе больш энэргічна, і што яны выканаюць усе дамоўленасьці паміж Масквой і Менскам (тое ж самае паўтарыла Калесьнікава і падчас “выбараў”).

І тое, што мільёны праігнаравалі гэтыя словы і пайшлі за імі (“абы не Лукашэнка!”) — проста адзін да аднаго паўтарае сытуацыю 1994 (“Абы ня Кебіч!”).

Толькі з куды больш страшным вынікам.

Урокі з усяго гэтага зрабіць неабходна, інакш і наступныя пакаленьні беларусаў у лепшым выпадку будуць ісьці па зачараваным коле, а ў горшым – па шляху ў бездань.

Крыніца: https://t.me/Navumcyk

Вартае ўвагі

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар...

Беларусь перадусім

Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Амэрыку і яе законна выбранага амэрыканскім народам прэзыдэнта Дональда Трампа. Ніхто ня мае права зьневажаць асобу і ганьбіць вялікую дэмакратычную краіну, ад якой залежаць лёсы сьвету. Усё, што робіць і што будзе рабіць прэзыдэнт Трамп, ідзе на карысьць Украіны і ўрэшце можа стаць яе паратункам. Нішто ня робіцца адразу, але па-парадку. Калі ёсьць задача і мэта зрабіць пабудову, яна будзе дасягнута, нават калі для прафанаў напачатку -- гэта куча бярвеньняў.

Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа

Нягледзячы ні на што, прэзыдэнт Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і пасадзіць прадстаўнікоў Расеі і Украіны за стол перамоваў. Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта.

21 лютага – міжнародны дзень роднай (Беларускай) мовы

(Кароткі рэфэрат, для школьнікаў і студэнтаў) Сёньня на Беларусі наша...

Апошняе

Канферэнцыя палітвязьняў у Варшаве (відэа)

20 лютага 2025 г. у Беларускім доме ў Варшаве...

Заява “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”

Вызваленьне палітвязьняў неабходнае і магчымае, і патрабуе аб’яднання і пашырэньня намаганьняў усіх палітычных актараў

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: