11 снежня 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у сучасных СМІ зьяўляюцца скандальныя загалоўкі. Яны будуюцца з вырваных з катэксту цытат публічных асоб.

У сваю чаргу чытачы з большага не маюць часу, ці не жадаюць чытаць (слухаць) увесь тэкст. “Правільна” сфармуляваны і паданы загаловак адразу фарміруе “патрэбнае” меркаваньне і хуткія рэакцыі аўдыторыі. Хаця сам арыгінальны тэкст скіраваны на зусім адваротныя праблемы і пытаньні.

Чым скандальней загаловак, тым больш клікаў і ўвагі, эмоцый і рэакцый, галоўным чынам негатыўных. І тым менш жаданьне і сіл удумліва чытаць увесь тэкст (і так усе зразумела).

Часам такія трукі проста звычайная камерцыя (nothing personal, just business), але з большага за гэтым скрываецца мэтанакіраваная маніпуляцыя:
дыскрэдытацыя чалавека- палітыка, ідэі, дзеяньня, стварэньне эмацыйнага напружаньня і канфлікту ў супольнасьці, перанакіраваньне ўвагі і гэтак далей.

За два апошнія дні, пакуль Зянон Пазьняк і я знаходзімся ў Кіеве, у “выданьні” НН зьявіліся два маніпуляцыйных загалоўкі (узятых з тэксту і інтэрв’ю Пазьняка) якія проста разарвалі беларускую інтэрнэт супольнасьць шквалам негатыўных, эмоцый.

Зянон Пазьняк:

  • Калесьнікава – палітычнае нішто.
  • Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто.

( Ніхто-Нішто)

Калі чалавек не прачытае ўсяго тэксту, (арыгіналу), то такія загалоўкі, без сумневу выклічуць (выклікалі) не тое, што адмоўную рэакцыю, але ненавісьць.

І гэтую першую рэакцыю ніякія доказы, пазіцыі, кантэкст, разважаньні, якія знаходзяцца ў самім тэксьце ўжо не пераб’юць і не зьменяць.

Ды і чытач не будзе нават глядзець тэкст. А эмоцыі застануцца ў падсьвядомасьці.

Аўтар маніпуляцыі ў НН не ставіў мэтай інфармаваць грамадства, але мэтанакіравана ўздзейнічаць на эмоцыі супольнасьці, узбуджаць ненавісьць і канфлікт.

Менавіта так дзейнічае лукашэнкаўская і расейская прапаганда.

Маніпулятар з усяго тэксту Пазьняка ад 20 верасьня ў ФБ, не ўзяў словы: “Усе палітвязьні павінны быць вызвалены”. Падкрэсьлю – УСЕ. Менавіта ў гэтым быў галоўны сэнс тэксту.

Паказаць, што не гледзячы на крытычны падыход да палітычных пазіцый – жыцьце і свабода чалавека — найбольшая каштоўнасьць! Гэта канструктыўная, пазітыўная думка, але ці яна патрэбна маніпулятару?

Ці варта яе прасоўваць? Не.

А вось пра палітычнае нішто – гэта сенсацыя, гэта эмоцыі, ненавісьць, зьнявага, канфлікт. І менавіта ў гэтым задача, якая і была дасягнута, спарадзіўшы не толькі хвалю абурэньня ў публікі, але і вельмі прымітыўныя ганебныя рэакцыі ў сеціве.

Другі маніпулятыўны загаловак больш яскрава паказвае тэхнікі дэструкцыі. Сутнасьць яго ў тым, каб стварыць з Пазьняка прыхільніка рэжыму Лукашэнкі, ледзь не яго лабіста.

Рэакцыя публікі была імгненнай: Пазьняк падтрымлівае Лукашэнку, для Пазьняка Лукашэнка гарант незалежнасьці, Пазьняк працуе на рэжым і г.д.

Хаця сэнс тэксту (інтэрв’ю З.П.зусім пра іншае), але ж хто будзе гэта чытаць і тым больш думаць.

Але прывяду цытату:
 «Хто можа замяніць? Рэальна — ніхто. Гледзячы якая будзе сітуацыя. Калі ён раптам, скажам, паляціць у космас, то замена будзе яшчэ горшай.

“Калі гэта ўпадзе (рэжым), і калі Расея будзе ў сіле — хаця б такой, як цяпер, — гэта значыць, што мы можам страціць незалежнасць. І на поўнач ад Украіны будуць расейскія войскі, расейскі рэжым».

Пазьняк разважае пра сытуацыю і сцэнары верагодных падзей ва ўмовах, калі Расея застаецца моцнай і кантралюе стратэгічную прастору Беларусі.

У выніку ягонай сьмерці, пры такой сітуацыі (на 26.09.2024 году) аб’ектыўна, хто можа зьмяніць рэжым, замяніць Лукашэнку? І тым больш вывесьці Беларусь са стану акупацыі?

Магчыма ОСТ-АПК-КР трыма дывізіямі на 150 джыпах ўварвецца ў Беларусь з 3-х накірунках? (Але там нават стратэгіі ніякай няма).

Гэта азначае,што такімі расейскімі ўплывамі як зараз, сьмерць, ці зыход Лукашэнкі па факце нічога для краіны не зьмяняе, бо кантроль застаецца ў руках Масквы. Ці гэта трэба прымаць у разлік? Так, трэба. Ці трэба пра гэта казаць? Так.

Але, ці гэта азначае, што трэба падтрымліваць Лукашэнку? Канешне НЕ!

Тады навошта маніпуляваць? Адказ вельмі просты.

— Трэба каб людзі не чыталі, не думалі, не аналізавалі. І ў выніку не займаліся палітыкай. Бо калі не чытаеш, не аналізуеш, як ты можаш займацца палітыкай і разумець палітычнае?
— Каб іх розум быў у палоне створаных і скіраваных эмоцый;
— Каб яны рухаліся ў заданым маніпулятарам накірунку, вузкім шляхам неразуменьня;

— Каб зрабіць з грамадства масу, знішчыць пачаткі дэмакратычнай культуры і рацыянальнасьці, захаваць аўтарытарную ментальнасьць.

Таму, шаноўнае спадарства, вельмі важна:

  • Не фарміруйце свае меркаваньне па загалоўках і тым больш не рэагуйце эмацыйна;
  • Прачытайце ўвесь тэкст, і што важана, у арыгінале. Нават калі з’явіліся эмоцыі, знайдзіце сілы і прачытайце тэкст, удумліва.
  • Не дазваляйце каб нехта кіраваў вашымі думкамі і эмоцыямі і захаваньнем, праз вельмі прымітыўныя маніпуляцыі

У сваю чаргу, калі людзі, якія лічаць сябе журналістамі, займаюцца падменай сэнсаў і думак, то наўрадці яны спрыяюць дэмакратызацыі беларускага грамадства.

Павал Усаў

Вартае ўвагі

Апошняе

Магілы выбітных беларусаў на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Дзяды 2024

Разам з Зянонам Пазьняком наведваем магілы выбітных беларусаў на...

Зянон Пазьняк пра Станіслава Булак-Балаховіча і Слуцкіх паўстанцаў

Разам з Зянонам Пазьняком узгадваем легендарнага беларускага генарала Станіслава...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: