6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Як у Варшаве адзначылі Сьвята Незалежнасьці Беларусі (Відэа)

Урачыстая імпрэза адбылася 24 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве. Прымеркаваная яна была да 25 жніўня — менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе Беларусь фактычна абвесьціла сваю Незалежнасьць.

З прамовамі і лекцыямі выступілі Зянон Пазьняк, непасрэдна датычны да прыняцьця незалежнасьці, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, з лекцыяй пра сучасную інфармацыйную вайну і прапаганду ў СМІ, Галіна Пазьняк, Валеры Байвал.

Вершы беларускіх паэтаў прачыталі: Вольга Івашына, Алег Лазоўскі, Галіна Пазьняк, Зянон Пазьняк.

Перад прысутнымі выступіў сьпявак і музыкант Сяргей Доўгушаў. А на завяршэньне ўсе прынялі ўдзел у супольным Сьпеўным сходзе ды прасьпявалі нашыя народныя песьні ды гімны.

Поўнае відэа з імпрэзы дасяжнае на канале Варта:

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: