14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

РАДА БНР УЗНАГАРОДЗІЛА БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ ВА ЎКРАІНЕ МЭДАЛЯМІ ЗА БАЯВЫЯ ЗАСЛУГІ

У дзень Беларускай вайсковай славы Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла мэдалямі За баявыя заслугі некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў у складзе Узброеных сілаў Украіны.

«У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, —гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. — Сёньня мужнасьць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго эўрапейскага кантынэнту».

За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падразьдзяленьня «1514», усяго 75 чалавек, зь іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) мэдалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасьмяротна.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: