20 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Варшаве прайшла вечарына памяці Вітольда Ашурка (фота)

26 траўня у беларускім Доме ў Варшаве адбылася вечарына памяці забітага ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка. Каб ушанаваць памяць Вітольда выступілі ягоныя сябры і сваякі, а таксама беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы. Некаторыя са сьведчанняў прагучалі упершыню.

Распачалася сустрэча з выступу брата Вітольда — Андрэя Ашурка. Андрэй падзяліўся сваімі ўспамінамі пра роднага брата і запэўніў, што памяць аб ім будзе жыць у беларусах, а карнікі будуць пакараныя.

Брат Вітольда Ашурка – Андрэй.

Далей слова перадалі Вользе Быкоўскай — сяброўке В.Ашурка, якая ініцыявала і арганізавала вечарыну памяці.

“Вітольд – перадусім для мяне быў сябрам, але хіба у гісторыю ён войдзе ,як чалавек,які любіў Беларусь і памёр за яе, загінуў, быў закатаваны, забіты. Ужо трэці год мы збіраемся у Варшаве, каб узгадаць яго. Аднойчы, я спадзяючя, гэта мерапрыемства перамесьціцца у Беларусь” – сказала Вольга.

Вольга Быкоўская — сяброўка В.Ашурка, арганізатар вечарыны памяці.

Вольга Быкоўская прыгадала, як апошні раз бачылася, а потым, перапісвалася з Вітольдам, калі той апынуўся ў турме.

Палітык Зянон Пазьняк, як ён прызнаўся, не быў асабіста знаёмым з Вітольдам Ашуркам, але ведае яго сяброў. Са сьведчаньняў сяброў і таго,што Зянон Станіслававіч ведае зь іншых крыніц пра Вітольда, палітык перакананы, што забіты быў шчырым беларусам і Беларусь згубіла адданага Бацькаўшчыне палітыка і будучага нацыянальнага лідэра.

у 30-я гады беларусаў зьнішчалі як “врагов народа”, але тое,што адбываецца зараз — беларусаў адкрыта зьнішчаюць за тое,што яны беларусы

Зянон Пазьняк заклікаў беларусаў браць прыклад з Вітольда Ашурка — захоўваць сваю ідэнтычнасьць , шанаваць беларускія нацыянальныя каштоўнасьці і , перадусім, мову. “Беларусы –гэта народ а народ жыве пакаленьнямі а тыя злачынцы, што чыняць гвалт над беларусамі – жывуць сваім жыцьцём, яны не вечныя і іх не стане” — дадаў Пазьняк.

такія людзі, як вітольд, будуць вечна на сьцягах гісторыі беларусі.

Зянон Пазьняк на вечары памяці Вітольда Ашурка

Актывіст з Ліды, сябра “Вольнай Беларусі”, Сяргей Пантус прыгадаў як быў з Вітольдам Ашуркам на яго першай палітычнай акцыі — Плошчы 2010, як той быў затрыманы і адбываў свой першы тэрмін. Не гледзячы на затрыманьні і перасьлед, Вітольд казаў Сяргею, што не будзе з’язжаць з Беларусі, бо павінен быць там.

Куды я паеду? Я павінен быць тут

Сябра В.Ашурка — Сяргей Пантус

Сябра Вітольда Ашурка Юрась Дзяшук прадаставіў залі магчымасьць паслухаць голас загінулага героя. Як журналіст, Юрась рабіў запісы камэнтароў Вітальда Ашурка па бягучым падзеям у Беларусі.

Выступіў таксама першы палітвязень у Беларусі, палітык Вячаслаў Сіўчык. Ён заклікаў беларусаў маштабна адзначаць дзень палітвязьняў – 21 траўня, памятаць сваіх герояў, асабліва забітых у турме.

Вячаслаў Сіўчык на вечарыне памяці В.Ашурка

На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіў лідскі бард, сябра Вітольда – Сяргей Чарняк. Спадар Сяргей прыгадаў некаторыя моманты знаёмства з Вітольдам, у прыватнасьці, распавёў, як віншаваў сьпевамі Вітольда з 50-годздзем пад сьценамі Акрэсьціна, дзе Вітольд адбываў свой тэрмін.

Сябра Вітольда Ашурка, бард з г.Ліды, Сяргей Чарняк

21 траўня, тры гады таму, ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. У знак памяці 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Апошняе

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Як рэжым унутранай акупацыі разбурае Беларусь

Прыклад: "Млын Каліноўскага". Яшчэ 10 год таму меў выдатна-захаваны...

Склад Wіldberrіes і яшчэ адзін лягістычны комплекс гараць у Расеі

У Каледзіне зьнішчылі склад Wіldberrіes плошай больш за 250...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: