1 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Cустрэча з прадстаўнікамі нацыянальных сілаў у Лодзі

27 студзеня у Лодзі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі нацыянальных сілаў. Тэмай сустрэчы было вызначына “Цяпершчына і будучыня Беларусі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” і арганізацыя беларускіх нацыяналістаў “РУХ”. У залі прысутнічала больш за 50 слухачоў.

Сустрэча распачалася з прамовы лідэра Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянона Пазьняка. Палітык скіраваў увагу слухачоў на цяперашнюю сітуацыю ўнутры Беларусі – акупацыю і рэпрэсіі, прыкметы генацыду беларускай нацыі.

Калі мы не асэнсуем, не зразумеем гэты час, то мы перажывем яго ячшэ раз і з больш трагічнымі выпадкамі.

Зянон Пазьняк адзначыў, што наступствамі зьнішчэньне палітычнага класу ў Беларусі стала палітычная дэзарыентацыя беларускага грамадства, стварэньне псэўда-апазіцыі і ўмацаваньне антыбеларускага рэжыму. Былі прыведзены тэзісы і разгорнутыя факты захопу улады антыбеларускімі сіламі, прыводзіліся гістарычныя прыклады варожых дзеяньняў да Беларусі з боку Расеі (Расейскай імпэрыі) і яе хаўрусьнікаў. Таксама Зянон Пазьняк грунтоўна прааналізаваў становішча краіны з пункту гледжаньня геапалітыкі.

Але галоўнай тэмай сустрэчы, як гэта адзначыў сам Зянон Пазьняк, была размова пра будучыню і візію Беларусі.

Для таго, каб знайсьці выхад, мы павінны ведаць, што мы хочам, якую мы бачым Беларусь.

На думку Зянона Пазьняка ў пошуку выхада зь цяжкой сітуацыі, што склалася, абапірацца трэба, ў першую чаргу, на беларусаў, што засталіся на Беларусі, менавіта на гэтую сілу палітык мае вялікія спадзевы:

Тарфяны пажар ідзе. вельмі шмат людзей толькі чакаюць моманту

Зянон Пазьняк мяркуе, што ўзурпатара Лукашэнку ў Беларусі падтрымлівае не больш за 20 адсоткаў. Нязгодную большасьць трэба падтрымліваць і развіваць, “каб не загаснуў дух”. Аднак ва ўмовах вайны, як лічыць Пазьняк, нічога не вырашыцца без апоры на сілу, хутчэй за ўсё, узброеную. Менавіта таму нацыянальныя сілы падтрымліваюць і дапамагаюць Полку Каліноўскага.

Шмат увагі было накіравана на напісаную ячшэ ў 2017 годзе народную праграму “Вольная Беларусь” (праэкт новай Беларусі). Тэзісы прамовы пра будучыню Беларусі грунтавалася на прапісаных у праграме палажэньнях і рэформах па зямлі, падаткам, энергетыцы (пытаньне атамнай станцыі), мясцоваму самакіраваньню і г.д.

Працягнуў тэму візіі Беларусі старшыня Ўправы “Вольнай Беларусі” Віктар Каралькоў. Ён задаўся пытаньнем: “Якім можа быць наш горад (Горкі – родны горад В.Каралькова) згодна з гэтай праграмай?” і адказаў на яго на прыкладах самаарганізацыі у 2019-2020гг., напрыклад, стварэньня камітэту самакіраваньня у гэтым горадзе. Віктар Каралькоў заклікаў, каб кожны беларус думаў, як будзе выглядзець яго горад у будучай вольнай Беларусі.

Павал Усаў прысьвяціў свой выступ дзьвум тэмам: 1) мэтады гібрыднай вайны, 2) мясцовае самакіраваньне. Палітолаг прывеў прыклады механізмаў гібрыднай вайны, працы сетак са структур, агентаў уплыву, што прасоўваюць інтарэсы дзяржавы, на якую працуюць.

Раскрываючы тэму “мясцовае самакіраваньне” Павал Усаў, падкрэсьліў, што стварэньне функцыянальных дэмакратычных інстытутаў немагчымае без самакіраваньня і самаарганізацыі.

Асновай дэмакратыі зьяўляецца самаарганізацыя грамадства

“Разьвіцьце мясцовых супольнасьцяў – гэта аснова дэмакратыі, бо калі людзі самі адказваюць і за грошы, і за праэкты менавіта перад сваёй супольнасьцю, то ёсьць з аднаго боку і кантроль, а з другога – актыўнасьць саміх грамадзян” – дадаў Усаў.

Наступны прамоўца, кіраўнік РУХу Міхал, распавёў пра дзейнасьць арганізацыі, таксама пра супрацу з Полкам Каліноўскага, праведзеных сустрэчах з кіраўніцтвам Палка ў розных гарадах Польшчы.

Мы не ведаем, якім будзе вызваленьне Беларусі. Магчыма, яно будзе мірным, без воднага стрэла – усе мы гэтага жадаем. Але трэБа мець сваю сілу, трэба мець сваю моц. Трэба падтрымліваць нашых дабраахвотнікаў.


На сустрэчы прысутнічала таксама кіраўніцтва Таварыства Беларускай Мовы ў Польшчы і Лодзі. Адзін з кіраўнікоў арганізацыі, Андрэй Захарэвіч, выступіў з паведамленьнем аб дзейнасьці ТБМ замяжой ды заклікаў далучацца.

Пад час сэсіі пытаньняў і адказаў прысутныя даволі актыўна задавалі прамоўцам пытаньні. Пасьля мерапрыемства слухачы яшчэ доўга не адпускалі арганізатараў, дзяліліся думкамі і ідэямі. Было шмат ахвочых атрымаць аўтограф на кнігах, выдадзеных Зянонам Пазьняком.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: