12 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы адбыліся ператрусы ў прарасейскіх актывістаў

У Польшчы супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) правялі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў

Як паведамляе польская ініцыятыва «Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін», 11 студзеня ў 6.00 раніцы група з афіцэраў ABW, якія дзейнічаюць пад наглядам Дэпартамента вайсковых спраў Акруговай пракуратуры ў Варшаве наведалі кватэры актывістаў, зьвязаных з прарасейскімі фашыстцкімі арганізацыямі «Kamractwа» і “Bronimy Munduru dla przyszłych pokoleń” (пераклад – “Баронім мундзіры для будучых пакаленьняў”).

Справа зьвязаная з будаўніцтвам сеткі г.зв “антыпрышчэпачнікаў”, “антывакцынальных актывістаў”, чальцы якой вярбавалі да супрацоўніцтва жаўнераў Войска Польскага пад выглядам удзелу ў антыпрышчэпачных таварыствах.

Заангажаваных такім чынам жаўнераў заахвочвалі нападаць на сваіх камандзіраў і весьці дыверсійную дзейнасьць супраць польскага войска.

У каго прайшлі ператрусы? Што вядома пра гэтых людзей?

– Шчэпан Кшэвіцкі (Szczepan Krzewicki), агрэсіўны патастрымер, як піша «Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін», звязаны з правакатарам, засланым у Польшчу беларускім КДБ.

У сваіх стрымах Шчэпан Кшэвіцкі абражае людзей яўрэйскага паходжаньня і, як прыклад, ўсхваляе злачынныя дзеяньні, здзейсненыя ультраправым дэпутатам Гжэгажам Браўнам у Сейме Рэспублікі Польшча .

 – Ёвіта Кошына-Сумара (Jowita Koszyn-Sumara), стрымер, палітык “Канфедэрацыі”. Вядомая тым, што публічна падтрымала агрэсіўнага злачынцу Марэка Майхера, які быў арыштаваны за гвалт над маладой жанчынай і дзіцем у Кентах.

– Якуб Кусьпіт (Jakub Kuśpit) — лідэр арганізацыі «Абаронім мундзіры», якая вылучаецца сваімі прарасейскімі натроямі. 

– Аляксандар Сяргей (Aleksander Siergiej) — актывіст арганізацыі «Абаронім мундзіры», які вярбаваў жаўнераў у антыпольскую арганізацыю і быў адказным за медыйныя кампаніі супраць Польскай дзяржавы.

– Катажына Тарнава-Гвуздзь – юрысконсультантка, звязаная з антыпольскімі коламі прапуцінскіх фашыстаў і актывістаў супраць вакцынаваньня, таксама мела сувязі з арганізацыяй «Мы абараняем мундзіры»

Усе вышэйпералічаныя асобы мелі дачыненьне і да падпаручніка Шымона Фіяла, чальца адкрыта прапуцінскай і фашысцкай арганізацыі «Камрацтва».

Жаўнераў, якіх спрабавалі вербаваць, падштурхоўвалі да нападу на сваіх камандзіраў і правядзення дыверсіяў у польскім войску.

Супрацоўнікі ABW канфіскавалі кампутары, тэлефоны і носьбіты інфармацыі ў кватэрах, у якіх праводзілі ператрусы. У адной з кватэр таксама знайшлі радыёаматарскую апаратуру, з дапамогай якой можна было звязвацца з куратарамі з Расеі і Беларусі.

Пасьляслоўе

Фатаграфіі з адкрытага доступу (Інтарнэт) плакатаў і сымболікі арганізацыі Kamractwa:

Лідар “Камрацтва” Войцэх Альшанскі у Кракаве з нацысткім ваенным крыжом на плячы.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: