30 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэспубліканцы распрацавалі “План перамогі Украіны”: як пераадолець Расею

Рэспубліканцы раскрытыкавалі адміністрацыю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна за недастатковую дапамогу Украіне і запатрабавалі рашучых дзеяньняў.

Дакумент абнародавалі тры камітэты Палаты прадстаўнікоў Кангрэса, якія ўзначальваюць прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі. Мэта дакумэнта – “адказаць на крытычныя пытаньні аб падтрымцы Украіны з боку ЗША і іх саюзнікаў і прадставіць план перамогі, у якім мы выйграем, а Расея прайграе”. На 28 старонках дакумэнты выкладзена пяць разьдзелаў:

  • “Пагроза”
  • “Прапанаваны план перамогі”
  • “Нагляд”
  • “Размеркаваньне падтрымкі”
  • “Храналогія сьмяротных затрымак з прадастаўленьнем зброі Украіне ад Байдэна “

вокладка дакумэнту з калектыўным фота сучасных дыктатараў: Уладзімера Пуціна, Сі Цзіньпіна, Алі Хаменеі і Аляксандра Лукашэнкі

Расея і альянс, які складаецца з Кітая, Ірана і яго проксі (такіх як Хамас і Хезбала) і Паўночнай Карэі, працуюць разам, каб падарваць амэрыканскія інтарэсы ва ўсім свеце, гаворыцца ў дакумэнце.

«Іх мэта — аслабіць эканоміку ЗША, разарваць ключавыя саюзы і ўсталяваць новы сусветны парадак таталітарызму», — лічаць аўтары плана.

«З часоў Другой сусветнай вайны Злучаныя Штаты не сутыкаліся з больш небясьпечным наборам праціўнікаў». Старшыні камітэтаў адзначаюць, што Кангрэс ЗША нясе адказнасьць за абарону свабоды ад такіх краін, як Расея, Кітай і Іран: «Шмат хто пытаўся, чаму мы павінны падтрымліваць Украіну, і даклад не толькі адказвае на гэтыя пытаньні, ён таксама дае інфармацыю … для нашых выбаршчыкаў — чаму патрэбная наша падтрымка». «Мантра Байдэна аб падтрымцы Украіны «колькі заўгодна» — пройгрышная стратэгія», — лічаць яны.

Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў настойваюць на тым, што Байдэн павінен прадставіць варты даверу план перамогі і даць Украіне зброю, неабходную для яе дасягненьня, як мага хутчэй, таму што любая затрымка азначае жыцьцё ўкраінцаў і амэрыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

Шлях да перамогі Украіны:

па-першае, у хуткім забеспячэньні яе крытычна важнай зброяй;

па-другое, узмацненьне жорсткасьці санкцый супраць рэжыму Пуціна;

па-трэцяе, перадача Украіне 300 мільярдаў замарожаных расейскіх суверэнных актываў.

Акрамя таго, кангрэсмены ўказалі на неабходнасьць маніторынгу амерыканскай дапамогі. Яны ўпэўненыя, што перамога Украіны «прадухіліць расейскае ўварваньне ў краіны НАТА, якое было б невымерна даражэй з пункту гледжаньня амэрыканскай крыві і рэсурсаў».

«Пасьля катастрафічнага вываду войскаў прэзідэнта Байдэна з Афганістана падтрымка Украіны ў барацьбе зь сіламі Пуціна мае вырашальнае значэньне для аднаўленьня амэрыканскага стрымліваньня ў Эўропе, на Блізкім Усходзе і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне», — заявілі кіраўнікі камітэтаў Палаты прадстаўнікоў.

Амэрыканскія палітыкі лічаць, што дакумэнт «дасьць Украіне магчымасьць дасягнуць неабходных посьпехаў на полі бою, каб прымусіць Пуціна сесьці за стол перамоваў».

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: