12 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Башкартастане праходзяць масавыя пратэсты з нацыянальным падтэкстам

Каля пяці тысяч чалавек сабраліся каля суда, дзе павінен быў адбыцца працэс над мясцовым актывістам Фаілем Алсынавым. Актывіста абвінавачваюць у “экстрэмізме”. Падчас пратэстаў натоўп скандаваў лёзунгі на башкірскай мове, заклікаў да адстаўкі губернатара.

Алсынаў — адзін з найбольш вядомых грамадскіх дзеячоў Башкартастана. Ён актыўна выступаў супраць здабычы вапны на шыхане (гары) Куштау, якая магла прывесьці да зьнішчэньня гэтага мясцовага помніка прыроды.

Падчас пратэстаў супраць золатаздыбычы ў 2023 годзе ён па-башкірску выступіў з прамовай, у якой між іншага былі словы: “Рускіе з’едуць у сваю Разань. А мы не зможам перасяліцца, у нас няма іншага дому”.

Супраць актывіста была заведзеная справа за “экстрэмізм”. 15-га студзеня павінен быў адбыцца суд, але ўлады вымушаныя былі яго перанесьці з-за пратэстаў.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: