12 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ

Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта «посьпехах» на франтах, а эўрапейскія палітычныя інфантылы, уверыўшы ў рашысцкую ілжу, усё часьцей пачынаюць казаць пра “мір” ды “замірэньне” з Расеяй, ды пра “дыялог” (любімае слоўца бесхрыбетных) з Пуціным і перамовы з бандытамі. Ужо і Макрон адзначыўся.

На расейскую прапаганду працуе маса эфэсбэшных агентурных «блогераў», «перабежчыкаў» і «самаэкспэртаў», якія гучна пляжаць Пуціна, «патрыятычна» дураць украінцаў і цэлы сьвет, прадказваючы лухту.

Сказаць, што эўра-інфантылы нічога не разумеюць, — гэта значыць сказаць мала. Самае дакладнае слова для такіх — “ідыёты”, прытым шкодныя і бескарысныя. Слухаючы такіх “палітыкаў”, прыходзім да думкі, што, можа, Эўропе захацелася пажыць пад маскоўскай уладай. Аб“еліся камфортам. (Пры гэтым, ня маючы ні належнай арміі, ні зброі, яны яшчэ і на Амэрыку брэшуць.)

Тое, што распаўсюджвае маскоўская прапаганда аб пераможных справах расейскай ваеншчыны на ўкраінскім фронце, у рэальнасьці выглядае далёка ня так. Кепскія справы ў маскалёў, нягледзячы на адчайныя спробы палепшыць становішча.

Але маскоўская прапаганда і маскоўская хлусьня перамагаюць у заходніх галовах. Адсюль і чуецца паражэнцкі голас заходніх “наіўнячкоў”, якія думаюць, што можна ў гэтай сітуацыі заключыць мір з Расеяй. (Гэты “мір” Расеі толькі і патрэбны, каб сабрацца і стукнуць, нарэшце, Эўропу ў лэб)

Адзінае правільнае і неабходнае выйсьце з сітуацыі — гэта рэзкае, хуткае і масавае забесьпячэньне ўкраінцаў новай тэхналягічнай зброяй. У Эўропе такой зброі няма. Але яна ёсьць у Амэрыцы, і ад яе цяпер залежыць перамога над мордэрам і ўвесь ход падзей.

Наступныя 5-6 месцаў маглі б стаць вырашальнымі для Захаду і для Украіны. Калі гэты час ня будзе належным чынам скарыстаны, то тады, як маскоўцы кажуць, “на себя і пеняйте”.

21 сьнежань 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: