24 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура вызваліў 30 зьняволеных у абмен на аднаго

У межах угоды паміж Венесуэлай і ЗША Мадура вызваліў 20 палітвязняў-венесуэльцаў і 10 амерыканскіх грамадзянаў, ЗША выпусціла з-за кратаў паплечніка кіраўніка Венесуэлы Алекса Сааба.

Давераную асобу Мадура Алекса Сааба арыштавалі ў 2020 годзе і вінавацілі ў адмываньні грошай для Каракасу. Ён вёў бізнэс з урадам Венесуэлы. Як мяркуецца, ён дапамог сямʼі Мадура і ягоным паплечнікам нажыць сотні мільёнаў даляраў на харчовай дапамозе венесуэльцам, якія галадаюць, і вывесьці гэтыя сродкі за мяжу. У 2020 годзе яго затрымалі ў Каба-Вэрдэ і экстрадавалі ў ЗША. Урад Вэнэсуэлы сьцвярджаў, што ў гэтага чалавека ёсць дыпламатычны статус, і выступаў за яго вызваленьне.

Акрамя таго, венесуэльскі бок экстрадаваў прадпрымальніка Лэнарда Фрэнсіса, замешанага ў буйны карупцыйны скандал у ВМС ЗША (цяпер на радзіме яго будуць судзіць).

Каракас прывітаў вызваленне Сааба, назваўшы гэта “перамогай венесуэльскай дыпламатыі”. Прыбыцьцё прадпрымальніка ў Венесуэлу транслявалася па мясцовым тэлебачаньні.

«Мы забяспечваем выкананьне венесуэльскім рэжымам сваіх абавязацельстваў. Яны абвясьцілі аб дарожнай карце выбараў, узгодненай апазіцыйнымі партыямі, для канкурэнтных прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе. Гэта пазітыўны і важны крок наперад. А сёньня вызваляюць дваццаць палітвязняў, акрамя пяцярых, вызваленых раней. Мы працягнем уважліва сачыць за гэтым і пры неабходнасьці прымем адпаведныя меры. Мы падтрымліваем дэмакратыю ў Венесуэле і спадзяванні венесуэльскага народа»

заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Угода была праведзеная пры пасярэдніцтве Катару.

Апошняе

Арсэнал — Сіці, гульня-анонс сэзону АПЛ-2026/27

16 жніўня «Арсэнал» разграміў «Манчэстэр Сіці» 3:0 у Community...

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г

Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску...

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: