26 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША абрала новым сьпікерам Кангрэса паплечніка Трампа

Сёньня, 25 кастрычніка, Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША абрала новым сьпікерам ніжняй палаты Кангрэсу ЗША рэспубліканца Майка Джонсана. Пра гэта стала вядома па выніках галасаваньня ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Джонсан зьяўляецца паплечнікам 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён абараняў Трампа падчас слуханьняў аб імпічменце і падтрымліваў пазоў аб адмене вынікаў выбараў 2020 года ў чатырох штатах.

Акрамя таго, Джонсан займае адкрыта антыўкраінскую пазіцыю. У траўні мінулага года Джонсан прагаласаваў супраць пакета дапамогі Украіне на 40 мільярдаў долараў. Сваю пазіцыю ён тады патлумачыў тым, што гэтыя грошы лепш выдаткаваць на ўмацаванне паўднёвай мяжы ЗША і іншыя ўнутраныя патрэбы:

«Мы не павінны адпраўляць яшчэ 40 мільярдаў даляраў за мяжу, калі на нашай уласнай мяжы хаос, амерыканскія маці спрабуюць знайсьці дзіцячую сумесь, цэны на бензін рэкордна высокія, а амерыканскія сем’і спрабуюць зьвесьці канцы з канцамі без дастатковага кантролю над тым, куды грошы пойдуць»

У першай прамове пасьля свайго абраньня, Джонсан заявіў аб непарушнай падтрымцы Ізраіля і неабходнасьці аховы паўднёвай мяжы ЗША.

Мы адновім давер да гэтага органа [Палаты прадстаўнікоў]. Мы будзем прасоўваць усёабдымную кансерватыўную палітычную праграму, змагацца са згубнай палітыкай адміністрацыі Байдэна і падтрымліваць нашых саюзнікаў за мяжой

– гаворыцца ў заяве Джонсана, зробленай неўзабаве пасля галасаваньня.

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: