23 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Лекцыя “Схаваны Купала” Галіны Пазьняк

13 кастрычніка ў Беларускім Доме (Варшава) Галіна Пазьняк правяла літаратурна-музычную вечарыну, прысьвечаную творчасьці Янкі Купалы.

Лекцыя “Схаваны Купала” адкрыла слухачам невядомыя (хутчэй, схаваныя) факты з творчасьці выбітнага беларускага паэта.
Пад час імпрэзы зачытваліся вершы і дэкламаваліся фрагмэнты з паэм “Забытая скрыпка”, “У Купальсую ноч”, “На Куцьцю”, “На папасе”. З прычыны цэнзуры ў часы савецкай акупацыі, гэтыя творы не друкаваліся ці замоўчваліся і па сёньняшні дзень для многіх зьяўляюцца невядомымі.
У дэкламацыі ўрыўкаў паэм таксама прыняў удзел Алег Лазоўскі.

Асаблівую увагу Галіна Пазьняк прысьвяціла гісторыі стварэньня рок-опэры Лучанка-Мулявіна “Гусьляр”. Спадарыня Галіна пракамэнтавала асноўныя тэмы опэры і музычныя фрагмэнты, што гучалі падчас імпрэзы.

Напрыканцы імпрэзы спадарыня Галіна заахвоціла публіку цалкам азнаёміцца з творам, рок-опэрай “Гусляр”, бо гэта ўнікальная зьява ў беларускай культуры (відэа-запіс опэры можна знайсьці ў адкрытым доступе на Ютубе).

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: