24 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Сёньня раніцай ХАМАС нечакана напала на Ізраіль (абнаўляецца)

З 6:30 раніцы па Ізраілю было выпушчана больш за 2200 ракет, кажа прэс-сакратар ІСА (Ізраільскіх Сіл Абароны) контар-адмірал Дэніэл Хагары. Баявікі ХАМАС і праніклі з сушы, мора і паветра. На сваім шляху тэрарысты забівалі мірных жыхароў, таксама вядома пра захоп у палон ізраільскіх вайскоўцаў.

Баявікі ХАМАС праніклі на тэрыторыю Ізраілю на дэльтапланах

Па словах прэс-сакратара ІСА, станам на зараз існуе як мінімум сем месцаў баявых дзеяньняў паміж тэрарыстамі ХАМАС разам з “Ісламскім Джыхатам” супраць войскай Ізраільскіх Сіл Абароны. Вайскоўцы Ізраілю разлічваюць прызваць дзясяткі тысяч салдат.

Ізраільскія СМІ, спасылаючыся на інфармацыю з бальніц, паведамляюць, што ў выніку нападу ХАМАС было паранена каля 200 чалавек. Мінімум два дзясяткі чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане, з цяжкімі параненьнямі. Пацьверджана гібель як мінімум шасьці чалавек.

Аб’яўлена, што прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху афіцыйна загадае заявіць аб вайне ХАМАС і ўсім палестынскім групоўкам, якія дапамагаюць у сёньняшнім нападзе пад час пасяджэньня кабінета міністраў сёньня ў 13:00.

Тымчасам Армія абароны Ізраіля апублікавала відэазапіс удараў ВПС па актывах ХАМАС у сектары Газа. Па дадзеных ваеннай крыніцы, самалёты IAF скінулі больш за 16 тон боепрыпасаў. Некалькі батальёнаў пастаяннай арміі былі разгорнутыя на мяжы з Газай, паколькі ваенныя засяроджваюць большую частку сваіх намаганьняў на барацьбе з тэрарыстамі ХАМАС, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля.

Абноўлена інфармацыя аб колькасьці параненых і забітых:

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што 545 чалавек былі шпіталізаваныя з пачатку масіраванай атакі ХАМАС. Раней служба надзвычайных сітуацый Маген Давід Адам заявіла, што загінулі як мінімум 22 чалавекі. Чакаецца, што колькасьць загінулых павялічыцца.

Таксама вядома,што дзьве клінікі хуткай дапамогі былі захопленыя баявікамі Хамасу. У выніку нападу, сярод працаўнікоў хуткай ёсьць забітыя.

ХАМАС узяў у палон ужо 57 ізраільскіх вайскоўцаў і ўдарыў па адным з найбуйнейшых электрастанцый краіны – паведамляе Aljazeera.

Іран заявіў, што падтрымлівае напад ХАМАСу на Ізраіль

Абноўлена інфармацыя аб колькасьці параненых і забітых:

«У Ізраілі загінулі як мінімум 40 чалавек і яшчэ 740 былі параненыя», – The Times of Israel са спасылкай на службу экстранай дапамогі.

Хамас сьцвярджае, што захапіў шмат ізраільскіх палонных, «у тым ліку старэйшых афіцэраў» Намеснік кіраўніка ХАМАС Салех аль-Аруры паведаміў Аль-Джазіры, што групоўка захапіла «вялікую колькасць» ізраільцян. Кажа, што сярод іх «вышэйшыя афіцэры». Гэтыя заявы не былі пацверджаны і не правераны Ізраілем. Тым часам тэрарысты ХАМАСу пагражаюць стратай усім захопленым у палон людзям.

Здымкі са спадарожніка раёнаў Ізраілю каля Сектару. Бачна вялікая колькасьць пажараў.

Інфармацыя аб колькасьці параненых і забітых у Сектары Газу:

Падпарадкаванае ХАМАСу міністэрства ў Газе паведамляе пра 198 забітых палестынцаў і яшчэ 1610 параненых ў сектары Газа з пачатку эскалацыі сёння раніцай.

Авіацыя ВПС Ізраіля інтэнсіўна бомбіць Газу, некаторыя будынкі знішчаюцца цалкам ад удараў.

Пентагон абяцае забяспечыць Ізраіль усім необходным для самаабароны ад ХАМАСу, — міністар абароны США.

Талібан заявіў аб падтрымцы ХАМАСу: «Калі мусульманскія краіны, якія зьяўляюцца суседзямі з Ізраілем, нададуць нам право праходу, мы пераможам Ерусалім».

ХАМАС выставіў першыя патрабаваньні. “Пакуль не будуць вызваленыя 7000 палестынскіх зьняволеных, усе захопленыя ізраільцяне будуць заставацца ў палоне”, – прадстаўнік узброенай палестынскай арганізацыі “Ісламскі джыхад”.

Па словах прадстаўніка баевікоў, сярод тых, хто знаходзіцца пад вартай у Ізраілі, ёсць “жанчыны і дзеці”, таму той факт, што сярод ізраільскіх палонных таксама ёсць дарослыя, жанчыны і дзеці, прымацца да ўвагі не будзе. Па словах Haaretz, колькасьць ізраільскіх закладнікаў у баевікоў ХАМАС такая, што дазваляе абмяняць усіх зьняволеных зь ізраільскіх турмаў.

Фотаздымкі з Сектару Газа. ЦАХАЛ заяўляе,што ўдары былі нанесеныя на ваенным аб’ектам.

Станам на вечар паведамляецца пра 150 загінуйшых грамадзянаў Ізраілю ў выніку масавай атакі ХАМАСа . Міністэрства аховы здароўя краіны паведамляе, што раненьні атрымалі 1104 чаловек.

Згодна інфармацыі ізраільскіх вайсковых, за сёньня з Сектора Газа было выпушчана больш 3500 ракет – The Wall Street Journal.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Нетаньяху ў звароце да нацыі: “Мы нанясем удары па ўсіх аб’ектах Хамаса ў сектары Газа і яго лідэрам. Ізраільскае войска задзейнічае ўсю сваю моц. Жыхары Газы, ідзіце адтуль неадкладна”.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: