Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI расказаў пра катаваньні і зьдзекі, якія перажыў ад моманту затрыманьня да вызваленьня.
Паводле Дзьмітрыя, зьбіцьцё і катаваньні працягваліся і пасьля ГУБАЗіКу. Яму адмаўлялі ў належнай мэдычнай дапамозе, і аднойчы ягонае жыцьцё апынулася пад непасрэднай пагрозай.
Каб паспрабаваць палепшыць умовы ўтрыманьня, Дзьмітрыю давялося пайсьці на спробу самагубства — такую параду яму дала супрацоўніца СІЗА.
Пасьля вызваленьня журналіст быў вымушаны пакінуць Беларусь. Ён ня мог карыстацца банкаўскімі рахункамі, інтэрнэтам і мабільнай сувязьзю. Кола ягоных кантактаў звузілася праз страх людзей, а сілавікі пагражалі новым перасьледам.
Цяпер Дзьмітры Дзьмітры Сельвеструк на волі, але сутыкаецца з цяжкасьцямі вымушанага пераезду. У Беларусі за кратамі застаюцца сотні палітвязьняў.
Інтэрвію падрыхтаваў праект WOLNI — @memorial.polska.


