21 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Што вядома пра лаўрыятку Нобелеўскай прэміі Міру 2023 Наргез Махамадзі?

Наргес Махамадзі нарадзілася ў Зенджане. Яна заканчыла факультэт фізікі ў Міжнародным універсітэце імя імама Хамейні, дзе атрымала прафесію інжынера.

Ужо падчас вучобы Наргес Махамадзі вылучылася сацыяльнай актыўнасьцю: Наргес пісала артыкулы для незалежных газет пра павагу да правоў жанчын і студэнтаў. Яе двойчы затрымлівалі на 2 сходах універсітэта.

Наргес Махамадзі зьяўляецца аўтарам палітычных эсэ, г.зн. рэформаў, стратэгіі і тактыкі, на персідскай мове.

Цікавым фактам з яе жыцьця зьяўляецца захапленьне ўзыходжаньнем у горы. Яна сама арганізоўвала ўзыходжаньні і таксама ўдзельнічала ва ўзыходжаньнях на найважнейшыя вяршыні Ірана. Аднак з-за яе палітычнай дзейнасьці пазьней улады Ірану больш не дапускалі яе да ўдзелу ў афіцыйных экспедыцыях.

У 2001 годзе Наргес Махамадзі выйшла замуж за Тагі Рахмані, выкладчыка ўнівэрсітэта. На яго лекцыях было даволі шмат студэнтаў,падымаліся вострыя тэмы, чулася крытыка рэжыму. Тагі Рахмані ўспамінае знаёмства са сваё жонкай наступным чынам:

Калі я выкладаў гісторыю, яна таксама там удзельнічала, паказваючы, што яна цікавіцца гісторыяй і палітычнымі рухамі, якія існавалі. Яна з палітычна актыўнай сям’і, таму для яе гэта было натуральна. Многія з яе сваякоў былі заключаны ў турму або пакараны як пры шаху, так і пасьля рэвалюцыі”.

Неўзабаве пасьля шлюбу Рахмані быў арыштаваны. 14 гадоў са свайго жыцьця ён правёў у турме з-за сваёй крытыкі тэакратычнага рэжыму. Неаднаразовыя арышты прымусілі Наргес Махамадзі зьвярнуць асаблівую ўвагу на становішча асуджаных, асабліва на асуджаных за думку. Яна глыбока перажывала за людзей, якія ізалююцца з парушэньнямі

 “самых асноўных прынцыпаў права, з незаконнымі пазбаўленьнямі волі, без выстаўленьня абвінавачаньня, без доказаў, без прысуду, забаронай абаронцам мець справы сваіх падабаронных»

З-за гэтай крытыкі і пасля арышту мужа ў 1998 годзе яе пасадзілі ў турму і асудзілі на 1 год пазбаўленьня волі. Тым не менш, гэты вопыт даў ёй новыя сілы для дапамогі зьняволеным дысідэнтам і іх сем’ям. Наргес не здрадзіла сваім перакананьням.

Муж Наргес Махамадзі Тагі Рахмані дэманструе фатаграфію яго, яго жонкі і аднаго з іх дзяцей. (фота AP/Thibault Camus)

7 верасьня 2008 года Наргес Махамадзі была абраная прэзідэнтам выканаўчага камітэта Нацыянальнага савета міру ў Іране (the National Council of Peace in Iran) – шырокай кааліцыі супраць вайны і за прасоўваньне правоў чалавека, якая складаецца з пісьменнікаў, мастакоў, юрыстаў і актывістаў, якія змагаюцца за правы чалавека ў Іране.

Актыўная дзейнасьць Наргес Махамандзі чаргавалася з арыштамі і пакараньнямі. Цягам 2010 года яе трымалі пад вартай амаль месяц. Лячэньне, якому яна падвяргалася тады, прывяло да таго, што яна была ў вельмі дрэнным фізічным стане, калі яе вызвалілі пад заклад. У тым жа годзе яе таксама звольнілі з працы інжынера з-за палітычнай заангажаванасьці.

28 верасня 2011 г. Наргес Махамадзі была асуджана да 11 гадоў пазбаўленьня волі. Урад Ірана неумольна спрабаваў спыніць у краіне ўсе арганізацыі, якія займаюцца правамі чалавека. Наргес зьмясцілі ў адзіночную камеру, і праз 30 дзён яна страціла прытомнасць. Яна не магла рухацца і была паралізаваная. Яна моцна схуднела, таму турэмны лекар рэкамендаваў яе вызваліць. Неадбыўшы тэрмін у месцы зьняволеньня да канца, Наргес Махамадзі зноў была са сваімі дзецьмі у сваім доме. Але жыцьце цяжка было паўнавартасным: хворая жанчына знаходзілася ў цяжкім фізічны стане, да таго яе пастаянна выклікалі на допыты, ды сачылі за кожным крокам.

У 2011 годзе Наргес Махамадзі была ўзнагароджана прэміяй Пэра Ангера ад Міжнароднай камісіі юрыстаў.

У траўні 2016 года Махамадзі была зноў асуджана ў Тэгеране за стварэньне і кіраваньне «праваабарончым рухам, які выступае за адмену сьмяротнага пакарання».

Агулам Махамадзі была заключана ў турму 13 разоў, а асуджана пяць разоў. Сумарна яе прысудзілі да 31 года пазбаўлення волі. Яе апошняе зьняволенне, 10-гадовы тэрмін, пачалося, калі яе затрымалі ў 2021 годзе пасьля наведваньня мемарыяла загінулага падчас агульнанацыянальных пратэстаў у Іране.

У кастрычніку  2023 года, знаходзячыся ў зняволеньні, яна была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй міру 2023 года «за яе барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і яе барацьбу за прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх»

Наргез Махамандзі мае дзьвух дзяцей, якія зараз жывуць у эміграцыі разам з бацькам, мужам Наргез, Тагі Рахмані, які пад рызыкай атрыманьня чарговага прысуду, быў вымушаны выехаць.

Тагі Рахмані характэрызуе сваю жонку наступнымі словамі:

“Яна верыць у правы чалавека і ў свабоду. Яна лічыць, у прыватнасці, што барацьба за правы чалавека можа аб’яднаць народ Ірана. Яна хоча, каб нашы дзеці жылі больш свабодным жыццём. «Як я веру ў Бога, я таксама веру ў правы чалавека», — любіць казаць яна. Гэта дае ёй матывацыю”.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: