22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Надзвычайнае здарэньне на лініі Менск – Орша

Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі, спасылаючыся на свае крыніцы, пацьвярджае інфармацыю аб тым што учора, 05.10.2023 каля 23:30 у раёне станцыі Азярышча (Менскі адзьдзел БЧ) адбыўся выбух.

Паводле папярэдняй і пакуль неверыфікаванай інфармацыі, пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і стрэлачнага пераводу, якія злучаюць станцыйныя шляхі з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжаньня грузавых рампаў.

Гэтыя інжынерныя збудаваньні на станцыі Азярышча перыядычна задзейнічаюцца для выкананьня пагрузачна-разгрузачных апэрацый з ваеннай тэхнікай – заўважаюць чыгуначнікі.

Станцыя Азярышча знаходзіцца акурат на маршруце (распрацаваны ў абыход Менску), які актыўна выкарыстоўваецца для павышэньня ўтоенасці і сакрэтнасьці пры ажыцьцяўленьні воінскіх перавозак расейскай тэхнікі, боепрыпасаў і кантынгенту ў напрамку Барановіч і Лунінца.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: