22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Полк Каліноўскага аб’явіў аб сваім пашырэньні

“Мы не спецназ і не ваенныя турысты. Мы проста салдаты – прафесіяналы.”


На афіцыйных інтэрнэт-старонках полка зьявілася навіна аб стварэньні новага батальёна “Western” (“Заходні”), які мае ўваходзіць у шэрагі Палка Каліноўскага.

Паведамляецца, што ў батальён ужо увайшлі афіцэры краін НАТА і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досьвед у Іраку і Афганістане. Усе яны да прыбыцьця ва Украіну служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у паўночнаатлантычны альянс. Ваяры-замежнікі цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю.

Сымбаль (нашыўка) батальёну “Western” – гэта рыцар пагонi са шчытом, упрыгожаны тлустай літарай «W». Лозунгі на нашыўцы: “Audere Est Facere” (“Адважыцца -значыць зрабіць”), “Жыве Беларусь!’’, “Слава Украіне!”.

Для рэкрутаў ёсьць патрабаваньне досьведу праходжаньня прынамсі адной ваеннай службы ў прафесійных вайскоўцах (пажадана па стандартах NATO), быць у добрай фізічнай і псіхічнай форме, мець добры юрыдычны і маральны статус і не мець сувязяў з якімі-небудзь прарасейскімі або ненавісніцкімі групамі ці ідэалогіямі.

Падрабязней пра новы батальён “Western” можна прачытаць на сайце: https://www.westernbattalion.com/

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: