Амэрыканскі OSINT-праект ItaMilRadar паведамляе пра аднаўленьне палётаў выведвальнай авіяцыі ЗША над Чорным морам пасьля перапынку.
16 лістападу самалёт радыёэлектроннай выведкі RC-135U Combat Sent (64-14849) з пазыўным JAKE27 вылецеў з брытанскай авіябазы Мілдэнгол і выканаў некалькі кругоў над усходняй часткай Чорнага мора.
RC-135U перахоплівае і аналізуе сыгналы радараў, што дазваляе вывучаць характарыстыкі і рэжымы працы сыстэмаў супрацьпаветранай абароны.
Адначасова ўздоўж чарнаморскага ўзьбярэжжа працаваў самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня NATO E-3A Sentry (LX-N90444).
Паводле ItaMilRadar, актыўнасьць выведвальнай авіяцыі NATO над Чорным морам прыкметна ўзрасла. Палёты розных выведвальных сродкаў цяпер фіксуюцца амаль штодня, тады як раней адбываліся радзей.


