У Нацыянальным аэрапорце Менск зафіксаваныя затрымкі і адмены рэйсаў на тле атакаў беспілётнікаў і абмежаваньняў у расейскіх аэрапортах.
Зьмены закранулі рэйсы ў Маскву і Санкт-Пецярбург, у тым ліку авіякампаніяў «Аэрафлот», Belavia і «Пабеда». Затрымкі назіраюцца і на асобных міжнародных кірунках.
Пасажырам раяць правяраць статус сваіх рэйсаў на анлайн-табло аэрапорту перад выездам.


