У Варшаве 21-гадовая жанчына напала з нажом на дзяўчат каля школы на вуліцы Mińska.
Паводле польскіх мэдыя, дзьве пацярпелыя трапілі ў шпіталь. Жанчыну затрымалі.
У пятніцу, 9 кастрычніка, пасьля шэрагу пагрозаў і інцыдэнтаў у польскіх школах паліцыя ўзмацніла захады бясьпекі па ўсёй краіне. Паводле апошніх паведамленьняў, затрыманыя 76 чалавек. Абставіны затрыманьняў удакладняюцца.


