У ноч на 10 кастрычніка беспілотнікі атакавалі нафта-наліўны тэрмінал філіі Новашахцінскага заводу нафтапрадуктаў у Растове-на-Доне.
Пасьля выбухаў на тэрыторыі аб’екту ўзьнік маштабны пажар. Відэазапісы з полымем і густым дымам апублікавалі мясцовыя жыхары.
Паводле ўкраінскіх СМІ са спасылкай на маніторынгавы канал Exilenova+ і расейскіх OSINT-аналітыкаў, пад удар трапіў тэрмінал, празь які нафтапрадукты адпраўляюць на экспарт.
Маштаб пашкоджаньняў і інфармацыя пра магчымых пацярпелых пакуль не пацьверджаныя.


