Верагодна, БПЛА атакавалі расейскі КПП на мяжы з Гомельскай вобласьцю
Паводле папярэдняй інфармацыі, уначы і раніцай на расейскім пункце пропуску «Красны Камень» у Злынкаўскім раёне Бранскай вобласьці, непасрэдна на мяжы з Гомельскай вобласьцю Беларусі, адбылася атака беспілотнікаў.
На відэа бачна, што выніку ўдару на тэрыторыі расейскага КПП прагрымеў выбух і пачаўся моцны пажар. На апублікаваных кадрах бачна таксама, што агонь зьнішчыў грузавікі і істотна пашкодзіў кантрольны тэрмінал ды інфраструктурныя навесы.
Калі інфармацыя пацьвердзіцца, то гэта ўжо не першы падобны інцыдэнт у гэтым раёне за апошні час. У апошнія дні ў памежнай паласе пад удары БПЛА неаднаразова траплялі грузавікі, якія рухаліся праз расейска-беларускую мяжу.


