Археолягі выявілі падмуркі сярэднявечнага замкавага мосту, які злучаў Малую браму з дзядзінцам праз затопленую частку замку.
Дасьледнікі адзначаюць, што мост быў часткаю складанай абарончай сыстэмы Крэўскага замку. Знаходка дазваляе лепш зразумець, як была арганізаваная абарона і гідрарэгуляцыя замку.
Пра гэта паведамілі ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Падчас рэстаўрацыі мост плянуюць аднавіць.


