Чатыры гады таму, 26 верасьня 2022 году, парафію сьвятых Сымона і Алены высялілі з Чырвонага касьцёлу ў Менску. Цяпер стала вядома, што рэканструкцыя храму ізноў зацягваецца.
Паводле Katolik.life, раней плянавалася завяршыць асноўныя працы да канца 2026 году і ўвесьці будынак у эксплюатацыю ў студзені 2027-га. Цяпер на пашпарце аб’екту пазначана новая дата заканчэньня будаўніцтва – 30 красавіка 2027 году.
Ці вернуць вернікам парафію застаецца невядомым


