26 верасьня 2022 году ў баях пад Бахмутам Данецкай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Вешчавайлаў, вядомы пад пазыўным Жнец.
Аляксей быў эрзя па нацыянальнасьці. Ён пачаў абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі яшчэ ў 2016 годзе. У 2019-м, калі прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў, яго арыштавалі па абвінавачаньні ў наёмніцтве. Пасьля 2,5 гадоў зьняволеньня ён вярнуўся ва Ўкраіну і зноў стаў на абарону краіны.
Аляксей загінуў у баях пад Бахмутам. У яго засталіся жонка і двое дзяцей.
Яго пахавалі ў горадзе Тальнае Чаркаскай вобласьці – менавіта там, паводле ягонай волі, ён хацеў быць пахаваны.
Сёньня спаўняецца чатыры гады з дня ягонай гібелі. Памятаем Аляксея Вешчавайлава — беларускага добраахвотніка, які аддаў сваё жыцьцё, абараняючы Ўкраіну ад расейскай агрэсіі


